Валанцёрскі праект у Польшчы
Моладзевы цэнтар Фіальта і Асацыяцыя міжнародных і міжкультурных абменаў ANAWOJ (Польшча) запрашаюць прыняць удзел у валянтэрскім праекце ў Польшчы па працы зь дзецьмі ў школе. Месца правядзеньня – г. Гродэк.
Роля й задачы валянтэра: падтрымка вучняў падчас навучальнага году з выкарыстаньнем фармальных і нефармальных адукацыйных мэтодыкаў, дапамога настаўнікам у арганізацыі школьных сьвятаў ды іньшых мерапрыемстваў, арганізацыя моўных курсаў для вучняў, арганізацыя школьных клюбаў па інтарэсах, воркшопаў, сустрэчаў, прысьвечаных міжкультурнай камунікацыі.
Пачатак праекта – 1 кастрычніка 2014 г., працягласьць – 9 месяцаў.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце 18-30 гадоў, якія валодаюць ангельскай мовай, вітаецца валоданьне беларускай і польскай мовамі.
Каб прыняць удзел у праекце, неабходна даслаць матывацыйны ліст і жыцьцярыс на ангельскай ці расейскай мовах на эл. адрас queen.opolka@gmail.com з пазнакай у тэме “EVS-Poland”.
Праект кампэнсуе выдаткі на пражываньне, харчаваньне, мясцовую страхоўку ды візу. Валянтэр атрымлівае грошы на кішэнныя выдаткі. Кампэнсацыя транспартных выдаткаў зь Беларусі да Польшчы – у памеры да 180 эўра.
Апошні тэрмін падачы заявак: 20 жніўня 2014 г.
Больш падрабязнае апісаньне праекту –