Конкурс для блогераў

10.08.2014 15:55Views:
rabotaЗ нагоды сьвяткаваньня Дня турыста Сусьветная турыстычная арганізацыя UNWTO праводзіць конкурс для блёгераў “Турызм і разьвіцьцё супольнасьцяў”.

Да ўдзелу запрашаюцца вандроўнікі, старэйшыя за 18 гадоў, якія вядуць уласны блёг і хацелі б падзяліцца досьведам адносна турызму й яго эканамічнага ды сацыяльнага ўплыву.

Прымаюцца тэксты, напісаныя на ангельскай, гішпанскай ці французкай мовах. Колькасьць словаў – ня болей за 500.

Запоўніць заяўку можна па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы працаў: 15 жніўня 2014 г.

Падрабязнае апісаньне ўмоваў конкурсу – па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

Каментаваць