Урок гісторыі маладзечанскага педагога прызнаны адным з лепшых на конкурсе ў Маскве

08.08.2014 15:25Views:
140739893708266-i0lУ лік фіналістаў конкурсу на лепшы ўрок па тэме «Першая сусветная вайна на карце Саюзнай дзяржавы» увайшоў настаўнік гісторыі з СШ №11 Маладзечна Віктар Жук.

Ён сярод іншых быў запрошаны ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт на цырымонію ўручэння ўзнагарод, піша 6 жніўня “Маладзечанская газета”.

Конкурс праводзіў Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы сумесна з выдавецкім домам «Камсамольская праўда». Да ўдзелу ў ім запрашаліся маладыя гісторыкі з Беларусі і Расіі, узрост якіх не перавышаў 30 гадоў.

Ім прапанавалі распрацаваць новыя фарматы правядзення ўрокаў па гісторыі, накіраваныя на выхаванне ў маладога пакалення ваенна-патрыятычных пачуццяў.

140739893708266-1

Віктар расказаў, што распрацаваў медыяўрок па тэме «810 дзён, якія ўзрушылі свет», прысвечаны абароне Смаргоні. Выбраў гэту тэму, так бы мовіць, па геаграфічным прынцыпе – гэты горад знаходзіцца недалёка ад нас. І чым больш паглыбляўся ў тэму, тым цікавей было працаваць. Смаргонь – адзіны на Усходнім фронце горад, які так доўга – 810 дзён – супрацьстаяў кайзераўцам і быў разбураны ўшчэнт.

Урок атрымаўся насычаным, утрымліваў шмат унікальнай гістарычнай інфармацыі.

Віктар Жук захапляецца гістарычнай рэканструкцыяй і прымаў удзел у прафесійным конкурсе "Настаўнік Мінскай вобласці".

Паводле “Маладзечанскай газеты”

Каментаваць