«Хто пад Смар­гон­ню не бы­ваў…»

05.08.2014 23:29Views:
1 susvetnajaПа­кла­дзе­ны па­ча­так ме­ма­ры­яль­на­му комп­лек­су, пры­све­ча­на­му па­мя­ці аба­рон­цаў Ай­чы­ны і ах­вяр Пер­шай су­свет­най вай­ны... З гэ­тай на­го­ды ў Смар­гон­скім гісто­ры­ка-края­знаў­чым му­зеі ад­кры­ла­ся вы­ста­ва «Бе­ла­русь у га­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны», ство­ра­ная па іні­цы­я­ты­ве На­цы­я­наль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея на­шай кра­і­ны ў парт­нёр­стве з шэ­ра­гам ін­шых уста­ноў і пры­ват­ны­мі ка­лек­цы­я­не­ра­мі. Ад­быў­ся між­на­род­ны мі­тынг-рэ­кві­ем, у якім ра­зам з мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі ўдзель­ні­ча­лі кі­раў­ні­кі дзяр­жаў­ных ор­га­наў Бе­ла­ру­сі, Са­юз­най дзяр­жа­вы, дып­ла­ма­тыч­ных прад­стаў­ніц­тваў, гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, прад­стаў­ні­кі ду­ха­вен­ства, вай­скоў­цы. А за­тым гіс­та­рыч­ныя клу­бы з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны па­ка­за­лі рэ­кан­струк­цыю про­ці­ста­ян­ня ар­мій на Смар­гон­шчы­не пад­час Пер­шай су­свет­най вай­ны.

Ме­на­ві­та гэ­ты рэ­гі­ён стаў мес­цам най­больш бяз­лі­тас­ных ба­я­вых дзе­ян­няў на рус­ка -гер­ман­скім фрон­це. Ся­род сал­датаў ра­сій­скай ар­міі на­ват скла­ла­ся пры­маў­ка «Хто пад Смар­гон­ню не бы­ваў, той вай­ны не ба­чыў». Толь­кі ў пер­шы дзень пры­мя­нен­ня са­май жорст­кай — хі­міч­най — зброі за­гі­ну­ла ка­ля 3,5 ты­ся­чы ра­сій­скіх вай­скоў­цаў. Уво­гу­ле ж пад­час 810‑дзён­на­га про­ці­ста­ян­ня спы­ні­лі­ся жыц­ці дзя­сят­каў ты­сяч удзель­ні­каў кан­флік­ту з абод­вух ба­коў і мяс­цо­вых жы­ха­роў. «Мёрт­вы го­рад» — так на­зваў у са­ка­ві­ку 1916 го­да рэ­пар­таж пра ру­і­ны Смар­го­ні аў­тар ча­со­пі­са «Ого­нёк». І са­праў­ды, фак­тыч­на го­рад пе­ра­стаў іс­на­ваць: з 16 ты­сяч жы­ха­роў пас­ля за­клю­чэн­ня Рыж­ска­га мір­на­га да­га­во­ра там на­ліч­ва­ла­ся ўся­го ка­ля 150 ча­ла­век…

У гіс­то­рыі Смар­гон­шчы­ны за­ста­ло­ся шмат сла­ву­тых ім­ёнаў. Тут ва­я­ва­лі бу­ду­чыя мар­ша­лы Са­вец­ка­га Са­ю­за Ра­дзі­вон Ма­лі­ноў­скі і Ба­рыс Ша­паш­ні­каў, пісь­мен­ні­кі Мі­ха­іл Зо­шчан­ка і Ва­лян­цін Ка­та­еў, дач­ка Льва Талс­то­га Аляк­санд­ра, бу­ду­чыя бе­ла­гвар­дзей­скія ге­не­ра­лы Мі­ха­іл Драз­доў­скі і Аляк­сандр Ку­це­паў… А коль­кі сал­дат Пер­шай су­свет­най толь­кі асоб­ны­мі «штры­ха­мі» за­ста­ло­ся ў па­мя­ці не­ка­то­рых лю­дзей! Гля­джу, на­прык­лад, на фо­та­зды­мак трох вай­скоў­цаў ра­сій­скай ар­міі, зроб­ле­ны ў 1918 го­дзе. Адзін з іх — ура­джэ­нец вёс­кі Кот­ра Гро­дзен­ска­га ра­ё­на Та­маш Буц­ві­лоў­скі, хрос­ны май­го баць­кі. Ён быў атру­ча­ны пад Смар­гон­ню пад­час га­за­вай ата­кі пра­ціў­ні­ка. Вы­жыў, але ўсё жыц­цё па­ку­та­ваў, уся­го ка­ля 20 га­доў яму бы­ло по­тым да­ра­ва­на лё­сам.

Вель­мі сім­ва­ліч­на, што ме­на­ві­та смар­гон­цы бы­лі іні­цы­я­та­ра­мі ства­рэн­ня ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су ў па­мяць аб ге­ро­ях і ах­вя­рах вай­ны, якая доў­гі час бы­ла для нас быц­цам чу­жой, за­бы­тай. Іні­цы­я­ты­ву рай­вы­кан­ка­ма пад­тры­ма­лі Гро­дзен­скі абл­вы­кан­кам, Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. Ад­быў­ся рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс пра­ек­таў ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су. З дзе­вя­ці ра­бот пе­ра­мож­цам стаў пра­ект аў­тар­ска­га ка­лек­ты­ву ў скла­дзе скульп­та­раў Ана­то­ля і Іва­на АРЦІ­МО­ВІ­ЧАЎ, Ула­дзі­мі­ра ЦЕРА­БУ­НА (да­рэ­чы, ура­джэн­ца гэ­тых мяс­цін, га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на Смар­гон­ска­га ра­ё­на) і ар­хі­тэк­та­ра Аляк­санд­ра БА­ЖЫ­ДАЯ.

Сваё «пля­чо» гэ­та­му пра­ек­ту пад­ста­ві­лі Са­юз­ная дзяр­жа­ва, рэс­пуб­лі­кан­скія, аб­лас­ныя і ра­ён­ныя ўла­ды, ра­бот­ні­кі Смар­гон­ска­га бу­даў­ні­ча-ман­таж­на­га трэс­та № 41 і мяс­цо­выя жы­ха­ры, якія са­ма­ад­да­на пра­ца­ва­лі на ра­бо­тах па бу­даў­ніц­тве ме­ма­ры­я­ла і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні яго тэ­ры­то­рыі.

— Упэў­не­ны, што гэ­ты комп­лекс ста­не мес­цам ша­на­ван­ня во­ін­скай доб­лес­ці і сла­вы ўдзель­ні­каў Пер­шай су­свет­най вай­ны, пры­мі­рэн­ня і зго­ды на еў­ра­пей­скім кан­ты­нен­це, за­клі­кам да кан­са­лі­да­цыі су­мес­ных на­ма­ган­няў, на­кі­ра­ва­ных на за­ха­ван­не мі­ру і ста­біль­нас­ці. Наш свя­шчэн­ны аба­вя­зак — ра­біць усё, што ад нас за­ле­жыць, каб не да­пус­ціць но­вых вой­наў, — ска­заў на мі­тын­гу-рэ­кві­е­ме ка­ля скульп­тур­ных кам­па­зі­цый ме­ма­ры­я­ла на­мес­нік прэм’­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Ана­толь ТО­ЗІК, які ўзна­чаль­вае ар­га­ні­за­цый­ны ка­мі­тэт па пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні ме­ра­пры­ем­стваў, пры­мер­ка­ва­ных да 100-год­дзя з па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны.

Пры гэ­тым важ­на пра­доў­жыць по­шу­ка­вую ра­бо­ту, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не мес­цаў па­ха­ван­ня вай­скоў­цаў. Адзін з кро­каў у гэ­тым кі­рун­ку — кні­га «Апош­ні пры­ту­лак сал­да­та», якая ня­даў­на ўба­чы­ла свет у Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да».

— Гэ­тае ўні­каль­нае вы­дан­не — вы­нік шмат­га­до­вай пра­цы па по­шу­ку і ад­ра­джэн­ні па­ха­ван­няў ча­соў Пер­шай су­свет­най вай­ны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Упер­шы­ню за мі­ну­лае ста­год­дзе на­шчад­кам сал­дат ар­мій бы­лых ім­пе­рый мож­на гля­нуць на гэ­тыя згуб­ле­ныя ў ча­се і па­мя­ці, але вер­ну­тыя з ня­бы­ту рус­кія, ня­мец­кія і аў­стра-вен­гер­скія ма­гі­лы, — ад­зна­чыў Ана­толь То­зік.

У Смар­гон­скім ра­ё­не на гэ­ты мо­мант паш­пар­ты­за­ва­ны 34 во­ін­скія па­ха­ван­ні Пер­шай су­свет­най вай­ны. Але гэ­та яшчэ не ўсё, на­пе­ра­дзе да­лей­шая по­шу­ка­вая пра­ца. У пры­ват­нас­ці, ёсць звест­кі аб зна­хо­джан­ні рус­кіх мо­гі­лак у вёс­цы Ка­ра­чоў­шчы­на, якія на па­чат­ку 1960-х га­доў бы­лі на­ват аба­зна­ча­ны. Але по­тым пра іх, на жаль, за­бы­лі­ся. Ця­пер ад гэ­та­га гра­ху трэ­ба па­збаў­ляц­ца: не­аб­ход­на вы­зна­чыць ме­жы мо­гі­лак і пра­вес­ці іх доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не.

Акра­мя та­го, на Смар­гон­шчы­не ёсць мо­гіл­кі, якія па ад­ных звест­ках лі­чац­ца ўжо не­іс­ну­ю­чы­мі (пад­час Дру­гой су­свет­най вай­ны там нем­ца­мі бы­ла пра­ве­дзе­на экс­гу­ма­цыя з вы­ва­зам астан­каў у Гер­ма­нію аль­бо пе­ра­за­ха­ван­нем на ін­шых мо­гіл­ках), а па ін­шых — рэ­аль­ны­мі. Ёсць над чым па­пра­ца­ваць і гіс­то­ры­кам, і по­шу­коў­цам.

46

Уні­каль­насць ме­ма­ры­я­ла ў Смар­го­ні ў тым, што ён уз­во­дзіц­ца на мес­цы рэ­аль­ных па­дзей.

— Мой сын на ка­ні­ку­лах у скла­дзе бу­даў­ні­чай бры­га­ды ўдзель­ні­чаў у ра­бо­тах на ме­ма­ры­яль­ным комп­лек­се. Лі­та­раль­на ўчо­ра ён знай­шоў там, у верх­нім слоі зям­лі, жме­ню гіль­заў. Гэ­та яшчэ ад­но свед­чан­не та­го, што ме­ма­ры­ял ства­ра­ец­ца ме­на­ві­та там, дзе ка­лісь­ці пра­хо­дзі­лі кро­ва­пра­літ­ныя баі, — ка­жа на­мес­нік стар­шы­ні Смар­гон­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ге­надзь БЫЧ­КО.

Ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс уяў­ляе са­бой алею па­мя­ці, якая пра­хо­дзіць праз усю тэ­ры­то­рыю пар­ку. На ёй раз­ме­шча­ны ад­лі­тая з брон­зы кар­та ва­ен­ных па­дзей на Смар­гон­шчы­не ў 1915-1917 га­дах, урны з зям­лёй з мес­цаў па­ха­ван­ня во­і­наў рус­кай і ня­мец­кай ар­мій, а так­са­ма кап­лі­ца, у верх­няй част­цы якой — звон з Ге­ор­гі­еў­скім кры­жом. Да­лей па цэнт­раль­най алеі раз­ме­шча­ны тры скульп­ту­ры: «Бе­жан­цы», «Сал­да­ты Пер­шай су­свет­най», «Кры­ла­ты ге­ній сал­дац­кай сла­вы». Гэ­тую кам­па­зі­цыю да­паў­ня­юць брон­за­выя ме­даль­ё­ны на ся­мі ва­лу­нах з гіс­та­рыч­ны­мі звест­ка­мі: ад па­чат­ку ба­я­вых дзе­ян­няў у Смар­гон­скім рэ­гі­ё­не 14 ве­рас­ня 1915-га да за­клю­чэн­ня 21 ліс­та­па­да 1917 го­да ў мяс­тэч­ку Со­лы да­га­во­ра аб пе­ра­мір’і па­між ар­мі­я­мі. За­вяр­шае алею па­мят­ны знак са зва­ро­там да на­шчад­каў: «Лю­бая вай­на ня­се раз­бу­рэн­ні, го­ра, кроў і смерць. Наш свя­шчэн­ны аба­вя­зак — па­мя­таць аб гэ­тым».

— Аў­та­ры скульп­тур­най кам­па­зі­цыі ства­ры­лі шэ­дэўр. Ні­чо­га леп­ша­га ў апош­ні час, пры­све­ча­на­га сал­да­ту, я не ба­чыў. Адзін з вя­лі­кіх дзея­чаў ска­заў: «Вой­ны рас­па­чы­на­юць па­лі­ты­кі, вя­дуць сал­да­ты, а рас­плач­ва­ец­ца на­род». Та­му, як ба­чы­це, у гэ­тым ме­ма­ры­я­ле ня­ма ні­я­кіх па­лі­ты­каў, а ёсць тыя, хто нес­лі ця­жар Пер­шай су­свет­най. І гэ­та вель­мі сім­ва­ліч­на, — лі­чыць дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­юз­най дзяр­жа­вы Ры­гор РА­ПО­ТА.

За­вяр­шыць ра­бо­ты па ства­рэн­ні ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су на Смар­гон­шчы­не пла­ну­ец­ца да 100-год­дзя за­кан­чэн­ня Пер­шай су­свет­най вай­ны.

— У блі­жэй­шы час тут бу­дзе рэа­лі­за­ва­на ня­ма­ла ідэй, якія да­па­мо­гуць нам лепш па­мя­таць і ра­зу­мець тыя па­дзеі. Мяр­кую, што гэ­ты комп­лекс ста­не цэнт­рам асаб­лі­вай ува­гі ту­рыс­тыч­ных ар­га­ні­за­цый, — за­зна­чыў стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір КРАЎ­ЦОЎ.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК, "Звязда"

Каментаваць