Балота як «фішка»

04.08.2014 20:52Views:
OLYMPUS DIGITAL CAMERAШто ча­кае ама­та­раў эка­ту­рыз­му ў Мёр­скім ра­ё­не? Апош­нія га­ды ў Мёр­скім ра­ё­не ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца эка­ту­рызм. Без­умоў­на, клю­ча­вы ту­рыс­тыч­ны аб’­ект рэ­гі­ё­на — рэс­пуб­лі­кан­скі ланд­шафт­ны за­каз­нік «Ель­ня».

Да­рэ­чы, афі­цый­ны ўлік ту­рыс­таў тут па­ча­лі вес­ці толь­кі пяць га­доў та­му. У 2012 го­дзе сю­ды пры­еха­лі ка­ля сот­ні гас­цей, ле­тась ліч­ба па­вя­лі­чы­ла­ся ў ча­ты­ры ра­зы, а сё­ле­та «Ель­ню» на­ве­да­лі ўжо ка­ля шас­ці­сот ча­ла­век. Па­вя­ліч­ва­ец­ца як коль­касць ту­рыс­тыч­ных груп, так і іх геа­гра­фія.

— Ле­тась нас на­ве­да­лі ка­ля 90 за­меж­ных ту­рыс­таў з 15 кра­ін, — рас­па­вёў ды­рэк­тар дзяр­жаў­най пры­ро­да­ахоў­най уста­но­вы «Ель­ня» Іван БА­РОК. — Дня­мі ў нас бы­ла гру­па з 27 ту­рыс­таў з 14 кра­ін, у тым лі­ку Но­вай Зе­лан­дыі, Аў­стра­ліі, Ку­бы.

Па сло­вах ды­рэк­та­ра, час­цей за ўсё ў за­каз­нік за­віт­ва­юць гос­ці з Гер­ма­ніі, Фін­лян­дыі, а вось ра­сі­ян па­куль ня­шмат. За­яў­кі на эк­скур­сіі ўжо пры­ма­юць на пік се­зо­на, які бу­дзе доў­жыц­ца з ся­рэ­дзі­ны жніў­ня да каст­рыч­ні­ка. Тут ство­ра­ны ўні­каль­ны для Бе­ла­ру­сі ві­зіт-цэнтр з ін­тэр­ак­тыў­ны­мі ін­фар­ма­цый­ны­мі стэн­да­мі, элект­рон­ны­мі гуль­ня­мі і тэс­та­мі па эка­ла­гіч­най тэ­ма­ты­цы. Каб па­тэн­цый­ным ту­рыс­там ляг­чэй бы­ло знай­сці за­каз­нік і ві­зіт-цэнтр, у М­ё­рах і на­ва­кол­лі ўста­ля­ва­ны ін­фар­ма­цый­ныя па­ка­заль­ні­кі. Да па­слуг ту­рыс­таў тут ёсць сне­га­сту­пы, лы­жы, ве­ла­сі­пе­ды, за­сід­кі для фа­та­гра­фа­ван­ня, пад­зор­ныя тру­бы і бі­нок­лі для на­зі­ран­ня за птуш­ка­мі, на­мё­ты і ін­шы ту­рыс­тыч­ны рыш­ту­нак. Што ра­біць з усім гэ­тым аб­ста­ля­ван­нем? У за­каз­ні­ку ту­рыс­там пра­па­ну­юць не­каль­кі ці­ка­вых турп­ра­дук­таў.

Ад­ной з ту­тэй­шых іс­кры­нак з’яў­ля­ец­ца па­да­рож­жа па экас­цеж­цы «Азя­раў­кі», якая толь­кі-толь­кі ад­кры­ла­ся на ба­ло­це Ель­ня. Да­рэ­чы, най­буй­ней­ша­му ў Бе­ла­ру­сі вер­ха­во­му ба­ло­ту Ель­ня ўжо ка­ля 9000 га­доў. Ма­ю­чы пло­шчу 200 кв. км, яно з’яў­ля­ец­ца ад­ным з най­ста­рэй­шых пры­род­ных аб’­ек­таў Еў­ро­пы. Толь­кі ў па­доб­ных мес­цах яшчэ за­хоў­ва­юц­ца ўні­каль­ныя ві­ды рас­лін і жы­вёл, мож­на ўба­чыць рэшт­кі пас­ля­ле­да­ві­ко­вай тунд­ры і пту­шак (чар­на­зо­бую га­га­ру, бе­лую ку­ра­пат­ку і інш.), якія зні­ка­юць. Тут рас­туць ад­ра­зу два ві­ды дра­пеж­най ра­сян­кі — па­ляў­ні­чай на на­ся­ко­мых.

Ель­ня ад­но­сіц­ца да вер­ха­вых ба­ло­таў, якія ма­юць від плос­ка­га ўзгор­ка. Вяр­шы­ня ба­ло­та ўзвыш­аец­ца над кра­ем на 7 м. Дзя­ку­ю­чы сцеж­цы ця­пер мож­на па­ба­чыць не­звы­чай­ныя края­ві­ды ба­ло­та, якія ра­ней бы­лі ма­ла­да­ступ­ныя. Прай­сці лі­та­раль­на па баг­не і ад­чуць яд­нан­не з пры­ро­дай — для га­ра­джан гэ­та са­праўд­ны вы­бух эмо­цый. Эк­скур­сія па экас­цеж­цы ў ся­рэд­нім бу­дзе каш­та­ваць 50 ты­сяч руб­лёў на ча­ла­ве­ка. Пры гэ­тым чым боль­шая гру­па, тым мен­шым бу­дзе кошт, але мак­сі­маль­ная коль­касць лю­дзей у гру­пе — 15.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Апроч па­да­рож­жа па экас­цеж­цы, мож­на здзейс­ніць ванд­роў­ку на ві­зі­тоў­ку за­каз­ні­ка — во­зе­ра Кур­га­ніс­тае. Гэ­ты марш­рут уклю­чае ў ся­бе двух­кі­ла­мет­ро­вы пе­ра­ход па пры­го­жым ле­се, ад­па­чы­нак на яго ўскра­і­не і ка­ля 700 мет­раў шля­ху па ба­ло­це на ба­ло­тас­ту­пах. Так­са­ма ў за­каз­ні­ку мож­на на­ве­даць эка­цэнтр, па­на­зі­раць за жу­раў­ля­мі ў на­ва­коль­ных па­лях. Зі­мой, ка­лі плынь ту­рыс­таў спа­дае, за­каз­нік пра­па­нуе гас­цям вы­ву­чэн­не сля­доў дзі­кіх жы­вёл. Па сло­вах Іва­на Ба­ро­ка, гі­ды ці­ка­ва рас­каз­ва­юць пра звя­роў і іх па­во­дзі­ны, і эк­скур­сіі гэ­тыя на­столь­кі за­хап­ляль­ныя, што мо­гуць цяг­нуц­ца да шас­ці га­дзін.

Ёсць у «Ель­ні» яшчэ ад­но ці­ка­вае пры­ста­са­ван­не — ма­гут­ны ўсю­ды­ход ці, як тут ка­жуць, ба­ло­та­ход. Гэ­та ма­шы­на ез­дзіць па ба­ло­тах і азё­рах, слу­жыць для пра­вя­дзен­ня ахоў­ных ме­ра­пры­ем­стваў, эва­ку­а­цыі ар­га­ні­за­ва­ных груп ту­рыс­таў пры над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях. Так, на ім ле­тась ужо па­спе­лі вы­ра­та­ваць з баг­ны ча­ла­ве­ка, яко­му ста­ла кеп­ска з сэр­цам. Для ба­ло­та­хо­да ця­пер так­са­ма рас­пра­цоў­ва­юць экс­клю­зіў­ны марш­рут.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Вя­до­ма, на ба­ло­та на гэ­тай тэх­ні­цы мы лю­дзей не па­вя­зём — гэ­та вы­клі­кае бу­ру пра­тэс­таў у на­шых ка­лег-эко­ла­гаў, — ка­жа Іван Ба­рок. — Але ёсць ці­ка­вы марш­рут уз­доўж ка­на­лаў з эле­мен­та­мі эк­стры­му.

Праў­да, кошт та­кой па­слу­гі яшчэ не пра­лі­чы­лі. Уво­гу­ле, пы­тан­не эка­но­мі­кі для за­каз­ні­ка па­куль што за­ста­ец­ца ба­лю­чым. Пер­шыя свае не­вя­лі­кія гро­шы — 8 міль­ё­наў — за­ра­бі­лі ле­тась. Сё­ле­та, мяр­ку­юць су­пра­цоў­ні­кі, бу­дзе больш, бо з ад­крыц­цём экас­цеж­кі коль­касць ту­рыс­таў па­вя­лі­чыц­ца ў не­каль­кі ра­зоў.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК, "Звязда"
Фо­та аў­та­ра
Мёр­скі ра­ён

Каментаваць