Залескае Купалле… Фотарэпартаж
Этнасвята “У таямнічую ноч Купальскую” прайшло ў Залессі на Смаргоншчыне... Народныя абрады, гульні, карагоды, танцы і спевы... Была тут і магчымасць пачаставацца беларускімі прысмакамі, набыць сувеніры ў “Горадзе майстроў” і, вядома, адшукаць сваю папараць-кветку!
У Залессе завітаў фальклорны гурт "Гуда", сталічныя дыджэі, але і дзяўчаты з Дома культуры ды ГА “Сяльчанка” Смаргонскага раёна добра падрыхтаваліся... Малайцы!