«Шляхта. Брутальная гісторыя». Другая серыя: правы і абавязкі шляхты

25.06.2014 22:32Views:
shliahta_2Белтэлерадыёкампанія прэзентуе 5-серыйны праект "Шляхта. Брутальная гісторыя", у якім прадстаўлены нестандартны погляд на эліту беларускіх земляў. Перадачы глядзiце на канале "Беларусь 3" з 23 па 27 чэрвеня. А пакуль TUT.BY прадстаўляе другую серыю.

Новая серыя праекта "Шляхта. Брутальная гісторыя" напоўненая цікавымі і малавядомымі гістарырычнымі фактамі. Што казаць, шляхціцам у ВКЛ жылося нядрэнна, але статус накладваў і свае абавязкі. Напрыклад, шляхціц не мог ажаніцца з сялянскай дзяўчынай, нявеста павінна была быць толькі са шляхецкай вёскі, са шляхецкага роду. Ды і грамадзянскія правы шляхцянка мела прыблізна тыя ж, што і шляхціц. Каб разьвянчаць савецкі кніжны міф аб тым, што прадстаўнікі шляхты - гэта выключна "польскае панства" журналісты Агенцтва тэленавінаў нават адправіліся ў Варшаву.

Падрабязнасці глядзіце у 2-ой серыi праекта "Шляхта. Брутальная гісторыя" Толькі факты і ніякай лірыкі!

Tut.by

Каментаваць