23.06.2014 22:41Views:
vilejkaГісторыка-краязнаўчы гадавік “Вілейскі павет” выйшаў з друку 13 чэрвеня. На 182-х старонках зборніка сабраны матэрыялы з гісторыі Вілейшчыны.

Зможаце з успамінаў сучасніка даведацца, якой была Вілейка ў канцы ХІХ стагоддзя, а таксама пра падзеі 1863 года і археалагічныя даследаванні Вілейшчыны, трагічны лёс малодшай сястры Максіма Танка і ваенную гісторыю краю ды многае іншае.

Выданне выйшла ў выдавецтве “Галіяфы” тыражом у 500 экзэмпляраў. Укладальнікамі гадавіка сталі Сяргей Макарэвіч і Дзяніс Канецкі. Неўзабаве ў інтэрв'ю з Сяргеем даведаецеся, дзеля чаго ствараўся гадавік і дзе яго можна набыць.

АЛЕСЬ ВЫСОЦКІ, "Рэгіянальная газета"

Каментаваць