Выстава-кірмаш “Камарова – кола дзён” пройдзе 21 чэрвеня

11.06.2014 23:30Views:
images-cms-image-000024460У вёску Камарова на Мядзельшчыне 21 чэрвеня зноў з'едуцца народныя майстры.

Тут у дзявяты раз пройдзе выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён”. Размесцяцца ўмельцы са сваімі вырабамі на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу.

Прыедуць майстры з Мядзельшчыны, суседніх раёнаў (Пастаўскага, Астравецкага) і далейшых рэгіёнаў. Народныя ўмельцы пакажуць майстар-класы па ганчарстве і іншых рамёствах.

Таксама ў праграме свята – канцэртная праграма, пачастункі стравамі нацыянальнай кухні, забавы для дзяцей, дыскатэка, феерверк, паведаміла бухгалтар цэнтра развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова” Наталля Нагорная. Мяркуюць наладзіць катанне на конях.

Алесь Высоцкі, "РГ"

Каментаваць