Брэстаўчанін набыў некалькі хат, каб арганізаваць «савіную вёску»

03.04.2014 19:12Views:
sovinaya_derevnya_2Па­ля­вы ла­гер "Нач­ныя жы­ха­ры ля­соў", які што­год пра­хо­дзіць на ўскрай­ку ба­ло­та-за­каз­ні­ка "Дзі­кое", сё­ле­та па­чы­наў­ся на Са­ра­кі — на­род­нае свя­та ча­кан­ня пту­шак. Яго ўдзель­ні­кі ста­лі між­воль­ны­мі свед­ка­мі вяр­тан­ня з вы­раю на­шых кры­ла­тых су­се­дзяў. 

На ва­чах пры­ро­да­лю­баў зям­ля быц­цам пра­чы­на­ла­ся. Яе абу­джа­ла друж­нае пту­шы­нае шмат­га­лос­се з пра­ніз­лі­вы­мі жу­раў­лі­ны­мі клі­ка­мі, ра­дас­ны­мі спрэч­ка­мі драз­доў, звон­кі­мі спе­ва­мі шпа­коў і жа­ва­ран­каў, ві­таль­най пес­няй гу­сі­ных шну­роў з пад­ня­бес­ся. А ча­го вар­ты быў хва­лю­ю­чы мо­мант бус­лі­на­га вяр­тан­ня, ка­лі птуш­ка зра­бі­ла пі­ру­эт над сва­ім гняз­доў­ем і на­поў­ні­ла на­ва­кол­ле моц­ным і ра­дас­ным клё­ка­там: я вяр­ну­ла­ся! Не­здар­ма ка­жуць, што ў гэ­ты дзень вяр­та­юц­ца со­рак вы­ра­яў.

aist_gnezdo_belarus

 

ptica_belarus

На­ват са­мо ба­ло­та Дзі­кое з яго пас­ля­зі­мо­вай ад­на­ко­лер­нас­цю ўжо не зда­ва­ла­ся гэт­кім не­пры­вет­ным, дзі­кім, глу­хім. Днём ра­ней яно бы­ло сці­ша­ным і маўк­лі­вым, а ця­пер га­ма­ні­ла і спя­ва­ла.

zalesse_ukazatel_belarus

 

boloto_belarus

Гэ­ты імк­лі­вы на­ды­ход вяс­ны за­спеў удзель­ні­каў ла­ге­ра не з пус­ты­мі ру­ка­мі: пту­шак ужо ча­ка­лі не­каль­кі га­то­вых ха­так, па­доб­ных на шпа­коў­ні, іш­ла бой­кая ра­бо­та над но­вы­мі драў­ля­ны­мі кан­струк­цы­я­мі. Гас­па­да­ра­мі не­звы­чай­ных но­ва­бу­доў­ляў па­він­ны стаць со­вы і сы­чы­кі. Ства­рэн­не но­вых до­мі­каў і пля­цо­вак для гнез­да­ван­ня са­ві­ных ві­даў як­раз і з'яў­ля­ла­ся ад­ным з пра­грам­ных ме­ра­пры­ем­стваў ла­ге­ра "Нач­ныя жы­ха­ры ля­Соў". Не да­вя­ло­ся су­ма­ваць ма­ла­до­му ар­ні­то­ла­гу Дзя­ні­су Кі­це­лю, для яко­га вы­ву­чэн­не соў з'яў­ля­ец­ца ці не асноў­ным за­ня­ткам жыц­ця. Ён ла­дзіў май­стар-кла­сы па раз­веш­ван­ні до­мі­каў, пра­во­дзіў лек­то­рыі і ва­дзіў гру­пы па ба­лот­ных да­ро­гах.

sovinaya_derevnya

Сёлетні савіны лагер на балоце Дзікое праходзіў пры ўзаемадзеянні вядомых прыродаахоўных устаноў — Нацыянальнага парку "Белавежская пушча", Брэсцкага аддзялення "Аховы птушак Бацькаўшчыны" і аграэкасядзібы "Залессе", гаспадаром якой з'яўляецца арнітолаг-аматар Сяргей Сідарук. На чатыры дні бязлюдная вёска на ўскрайку вялікага балотнага масіву пераўтварылася ў навуковы і практычны цэнтр арніталогіі. Пазнавальная праграма паклікала гасцей з розных гарадоў Беларусі, а таксама з Масквы і Нагінска, Санкт-Пецярбурга і нават Екацярынбурга.

На Дзікое ўжо другі раз мяне паклікала мара ўбачыць барадатую кугакаўку, і цяжкай дарогі па балоце я не спалохалася, наадварот, была пад вялікім уражаннем ад экскурсіі, — прызналася ўдзельніца лагера, студэнтка 5-га курса біялагічнага факультэта БДУНастасся Кузьмянкова. — Калі не пашанцуе ўбачыць гэтую саву, прыеду сюды зноў!

Настассі ўсё ж пашанцавала: надвячоркам таго самага дня на Саракі на адлегласці 15-20 метраў яна ўбачыла птушку сваёй мары і некалькі хвілін назірала за яе паводзінамі. Сваімі ўражаннямі пра лагер у Залессі Настасся збіраецца падзяліцца ў часопісе "Птушкі і мы". А ў птушках дзяўчына ўжо ведае толк, паколькі арніталогія — яе будучая прафесія. У спісах яе ўласных падлікаў ужо адзначана 160 з 200 відаў беларускага птаства.

sovy_belarus

Форма працы аграэкасядзібы "Залессе" цалкам адпавядае яе неафіцыйнай назве "савіная вёска". Бадай, як нідзе ў Беларусі, тут знаходзіцца адна з найбольшых савіных папуляцый, што, у сваю чаргу, сведчыць пра добра захаваны экалагічны асяродак і адпаведныя біятопы. У большасці беларусаў балота Дзікое па-ранейшаму асацыюецца з тэрыторыяй для вяртлявай чаротаўкі. Цяпер, дзякуючы гучным экалагічным мерапрыемствам, балота на паўночнай ускраіне Белавежскай пушчы набывае вядомасць і савінай тэрыторыі. Невыпадкова брэсцкі жыхар Сяргей Сідарук у амаль бязлюднай вёсцы набыў некалькі пустуючых хат, каб аграсядзіба стала таксама і навуковай базай па ўліку соў і правядзенні адукацыйна-пазнавальных летнікаў.

sovinaya_derevnya_10

 

sovinaya_derevnya_9

Адну з птушыных хатак, зробленую па адпаведным чарцяжы рукамі дзяўчат з Расіі і аздобленую іх памятным аўтографам, удзельнікі аднеслі на невялікае верхавое балотца на ўскрайку лесу. Дзяніс Кіцель прадэманстраваў свой спрыт: забраўся на дрэва і замацаваў на вышыні "кватэру"для вераб'інага сычыка. Лёгкасць караскання па дрэвах тлумачыцца вялікім вопытам: больш за дзве тысячы разоў арнітолаг залазіў на дрэвы, вывучаючы жыццё птушыных драпежнікаў. З лёгкай рукі Дзяніса большасць створаных ім штучных платформаў і хатак засяляюцца птушкамі. Давядзецца Кіцелю развешваць і астатнія "апартаменты", зробленыя падчас працы лагера — і для махнаногага сыча, і для савы-сіпухі, і для вушастай савы. Вага некаторых гэтых "шпакоўняў" больш за 10 кілаграмаў — паспрабуй усцягні!

sovinaya_derevnya_7

— Безумоўна, мы і самі будуем шмат пляцовак і домікаў для птушак, але, зробленыя рукамі ўдзельнікаў, яны ілюструюць непадробную цікавасць моладзі да экалогіі, яе спасціжэння і захавання. Некаторыя з іх раней ніколі не бачылі балота, — кажуць арганізатары Сяргей Сідарук і Дзяніс Кіцель. — Нават дзяўчаты, якія дагэтуль не трымалі ў руках малаткоў, тут захоплена працавалі са сталярным рыштункам і выказалі вялікае жаданне прыехаць на наступны год альбо ўвосень — на"Савіны фэст".

sovinaya_derevnya_11

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

 

Каментаваць


*