«Кан­ва» школь­на­га біз­не­су…

31.03.2014 16:07Views:
280-300x200або Што за­шыф­ра­ва­на ў ар­на­мен­це на руч­ні­ку?
Вы­шы­ва­ны су­ве­нір, зроб­ле­ны ў аг­ра­га­рад­ку Пет­ка­ві­чы Дзяр­жын­ска­га ра­ё­на, ёсць ужо на­ват у Ар­ме­ніі. Амаль два га­ды та­му ў мяс­цо­вай шко­ле ства­ры­лі біз­нес-кам­па­нію па вы­ра­бе рэ­чаў, аздоб­ле­ных тра­ды­цый­ным бе­ла­рус­кім ар­на­мен­там, і ця­пер спра­ва, што тры­ма­ец­ца на дзвюх на­стаў­ні­цах і два­нац­ца­ці ву­ча­ні­цах, пры­но­сіць на­ву­чаль­най уста­но­ве да­ход. Ці лёг­ка ста­ра­даў­ня­му ра­мяст­ву «па­сяб­ра­ваць» з су­час­нас­цю, як на­ву­чыць школь­ні­каў быць «на ты» з па­дат­ка­мі і для ча­го пад­лет­кам вар­та ве­даць і ўмець тое, ча­го не па­мя­та­юць і не­ка­то­рыя ба­бу­лі, ка­рэс­пан­дэн­там «Чыр­вон­кі» па­га­дзі­лі­ся рас­па­вес­ці ў Пет­ка­ві­чах. 

— Гэ­та хле­ба­соль­ны, вя­сель­ны руч­нік. На ім я вы­шы­ла сім­ва­лы сям’і, урад­лі­вас­ці, ба­гац­ця, — га­во­рыць ву­ча­ні­ца Пет­ка­віц­кай ся­рэд­няй шко­лы Дзі­я­на Хра­ло­віч пра ад­ну са сва­іх ра­бот.

Ста­ра­даў­няя бе­ла­рус­кая вы­шыў­ка пад наз­вай «на­бор», якой удзель­ні­кі біз­нес-кам­па­ніі аздо­бі­лі руч­ні­кі, сур­вэт­кі і ін­шыя рэ­чы, — гэ­та ўні­каль­нае ра­мяст­во. Вы­шы­ва­ныя су­ве­ні­ры ад юных май­стрых — не прос­та пры­го­жыя, а яшчэ і з сэн­сам. Дзяў­чат­кі вы­шы­ва­юць так, як гэ­та ра­бі­лі даў­ней, за­шыф­роў­ва­ю­чы ў ар­на­мен­це на руч­ні­ку па­жа­дан­ні шчас­ця і даб­ра­бы­ту. На­прык­лад, ромб аба­зна­чае за­се­я­нае по­ле, гэ­та сім­вал ба­гац­ця, а «сня­жын­ка» — сім­вал сям’і, ма­лень­кія ром­бі­кі-«зяр­нят­кі» аба­зна­ча­юць дзя­цей. Руч­нік ні­бы га­во­рыць та­му, ка­му яго до­раць: хай ва­ша сям’я жы­ве ў да­стат­ку і ма­лых па­бо­лей на­ра­джа­ец­ца.

На ства­рэн­не та­ко­га су­ве­ні­ра Дзі­я­не па­тра­бу­ец­ца ка­ля ме­ся­ца. Школь­ні­ца, да­рэ­чы, толь­кі вы­шы­ван­нем руч­ні­коў не аб­мя­жоў­ва­ец­ца. Дзяў­чы­на зра­бі­ла яшчэ і вя­сель­ны на­бор у бе­ла­рус­кім сты­лі. У яго ўва­хо­дзяць руч­нік, па­ду­шач­ка для пярс­цён­каў, скрын­ка для па­до­ра­ных гро­шай, фо­та­аль­бом, кан­вер­ты для па­да­рун­каў ад гас­цей і бан­бань­ер­кі.

Ка­лі б уда­ло­ся па­ба­чыць гэ­тыя рэ­чы без іх аў­та­ркі, ад­ра­зу б і ў га­ла­ву не прый­шло, што зра­бі­ла іх су­час­ная школь­ні­ца. Але гэ­та са­праў­ды так. І вы­шы­ваць Дзі­я­ну і яе сяб­ро­вак на­ву­чы­лі не ба­бу­лі ці ма­ту­лі, а на­стаў­ні­цы.

— Ка­лі ра­ён­ны ад­дзел аду­ка­цыі звяр­нуў­ся да нас з прось­бай ства­рыць школь­ную біз­нес-кам­па­нію, мы па­ча­лі ду­маць, які на­пра­мак абраць. Яшчэ да гэ­та­га ўсе гос­ці, што на­вед­ва­лі на­шу шко­лу, не з’яз­джа­лі без не­вя­ліч­ка­га па­да­рун­ка — «кар­па­ра­тыў­най» вы­шы­тай за­клад­кі. Вуч­ні ра­бі­лі іх на ўро­ках пра­цы. Та­му вы­ра­шы­лі за­няц­ца ме­на­ві­та вы­шы­ван­нем і ства­рэн­нем су­ве­нір­най пра­дук­цыі і па­ча­лі рас­пра­цоў­ваць асар­ты­мент, — ус­па­мі­нае на­мес­ні­ца ды­рэк­та­ра па вы­ха­ваў­чай ра­бо­це, ку­ра­тар ад­мі­ніст­ра­цыі біз­нес-кам­па­ніі, на­стаў­ні­ца аб­слу­го­вай пра­цы Ва­лян­ці­на Іва­наў­на Ра­бі­ноў­ская.

Вёска Пет­ка­ві­чы да­стат­ко­ва ма­ла­дая, і май­стрых, якія маг­лі б на­ву­чыць ста­ра­даў­няй вы­шыў­цы, тут ня­ма. Та­му Ва­лян­ці­на Іва­наў­на ра­зам са сва­ёй ка­ле­гай, на­стаў­ні­цай ма­тэ­ма­ты­кі і кі­раў­ні­цай школь­най біз­нес-кам­па­ніі Га­лі­най Іва­наў­най Цэ­ла­гуз, спа­сці­га­лі ўсё са­мі, ка­рыс­та­ю­чы­ся са­мы­мі роз­ны­мі кры­ні­ца­мі ін­фар­ма­цыі. Яшчэ да ства­рэн­ня біз­нес-кам­па­ніі на­стаў­ні­цы вя­лі гурт­кі па ру­ка­дзел­лі. Тых, кто лі­чыць, што ма­тэ­ма­ты­ку і твор­часць су­мяс­ціць цяж­ка, Га­лі­на Іва­наў­на на сва­ім пры­кла­дзе мо­жа лёг­ка пе­ра­ка­наць у па­мыл­ко­вас­ці та­кой дум­кі.

333-300x200

— Я са­ма шы­ла са­бе вя­сель­ную су­кен­ку, люб­лю вя­заць, умею ткаць на ста­ра­даў­нім стан­ку і, зра­зу­ме­ла, вы­шы­ваць. У той жа час і ма­тэ­ма­ты­ка для мя­не — ад­на з са­мых лю­бі­мых спраў. Мне заўж­ды бы­ло ці­ка­ва ра­за­брац­ца са скла­да­най за­да­чай. Муж на­ват ча­сам за­бі­раў кніж­ку і сшы­так. Маў­ляў, ня­ўжо та­бе ў шко­ле на­ву­кі не ха­пае, хоць до­ма ўжо ад­пач­ні. Так што ў ма­ім вы­пад­ку ма­тэ­ма­ты­ка і ру­ка­дзел­ле да­паў­ня­юць ад­но ад­на­го, — ка­жа на­стаў­ні­ца.

Той, хто хоць раз спра­ба­ваў вы­шы­ваць, цу­доў­на зра­зу­мее яе сло­вы. На­ват звы­чай­ныя кры­жы­кі па­тра­бу­юць уваж­лі­ва­га лі­ку, а ка­лі пра­ца­ваць з на­бо­рам, тут уво­гу­ле без доб­ра струк­ту­ра­ва­на­га мыс­лен­ня не абы­сці­ся. Ад­ступ­лен­не ад пра­віль­на­га ўзо­ру хоць на мі­лі­метр па­гра­жае са­пса­ваць усю ра­бо­ту.

Але ка­лі ўсё зроб­ле­на ідэа­льна, атрым­лі­ва­юц­ца цу­доў­ныя рэ­чы. Лю­дзі на­ват ча­сам не ра­зу­ме­юць, што ба­чаць пе­рад са­бой вы­шыў­ку, пы­та­юц­ца, на якім стан­ку гэ­та вы­тка­лі.

Ця­пер у школь­най «май­стэр­ні» ў Пет­ка­ві­чах мож­на за­мо­віць руч­ні­кі, сур­вэт­кі, за­клад­кі-абя­рэ­гі, бі­руль­кі, кан­вер­ты для гро­шай, з які­мі звы­чай­на ідуць гос­ці на вя­сел­ле, чах­лы для ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў, вок­лад­кі для кніг і вя­сель­ных аль­бо­маў і ін­шыя рэ­чы та­ко­га кштал­ту.

Ка­лі ж ву­ча­ні­цы па­спя­ва­юць і за­ня­ткі на­вед­ваць, і вы­шыў­кай зай­мац­ца? Час­цей за ўсё дзяў­ча­ты бя­руць пра­цу да­до­му і вы­шы­ва­юць у свой воль­ны час. У шко­ле іс­нуе фа­куль­та­тыў «Асно­вы прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці». Але на ім не да твор­час­ці — там больш зай­ма­юц­ца біз­нес-пла­на­мі і роз­ны­мі ар­га­ні­за­цый­ны­мі мо­ман­та­мі, якія да­ты­чаць біз­нес-кам­па­ніі. Так­са­ма дзяў­ча­ты-май­стры­хі на­вед­ва­юць гур­ток, на якім рас­пра­цоў­ва­юць схе­мы вы­шыў­кі і ма­дэ­лі пра­дук­цыі.

З усім аб’­ёмам пра­цы спраў­ля­юц­ца 12 ча­ла­век, за­дзей­ні­ча­ных у біз­нес-кам­па­ніі, але вы­шы­ваць ву­чац­ца мно­гія. Спра­ва ў тым, што «біз­не­соў­цам» мож­на стаць толь­кі ка­лі та­бе споў­ні­ла­ся 14 га­доў. Ма­лод­шыя ж мо­гуць на­вед­ваць гур­ток і ву­чыц­ца вы­шы­ваць, каб у бу­ду­чы­ні да­лу­чыц­ца да вы­твор­час­ці су­ве­ні­раў.

— Дзе­ці вель­мі за­ці­каў­ле­ныя ў гэ­тым, — ка­жа Га­лі­на Іва­наў­на. — Яны не прос­та на­вед­ва­юць гур­ток па ін­та­рэ­сах, а ма­юць маг­чы­масць за­ра­біць свае пер­шыя гро­шы, ня­хай і не над­та вя­лі­кія. Вель­мі доб­ра, што ўжо ў пад­лет­ка­вым уз­рос­це на­шы ву­ча­ні­цы ра­зу­ме­юць зна­чэн­не за­роб­ку. Так, на­шы дзяў­ча­ты без праб­лем мо­гуць пад­лі­чыць аб’­ём зроб­ле­най за ме­сяц пра­цы, ад­няць па­да­ход­ны па­да­так і та­кім чы­нам да­ве­дац­ца су­му сва­ёй зар­пла­ты.

Тут усё сур’­ёз­на. Юныя май­стры­хі ве­да­юць, што ў біз­нес-кам­па­ніі ёсць свой ка­са­вы апа­рат і афі­цый­ная рэ­гіст­ра­цыя ў пад­атко­вай ін­спек­цыі.

Ня­гле­дзя­чы на до­сыць праг­ма­тыч­ны па­ды­ход да спра­вы, кош­ты ў пет­ка­віц­кай «су­ве­нір­кі» дэ­ма­кра­тыч­ныя: за­клад­кі-абя­рэ­гі каш­ту­юць 15 ты­сяч руб­лёў, кан­вер­ты для да­рэ­ння — 30 ты­сяч, ма­лень­кі руч­нік на іко­ну — 150 ты­сяч, а вя­лі­кі руч­нік — 300 ты­сяч руб­лёў. Дзе­ці за сваю пра­цу атрым­лі­ва­юць пры­клад­на трэць ад кош­ту. Пра­дук­цыю мож­на не толь­кі на­быць, але і ўзяць напра­кат. За­пла­ціць да­вя­дзец­ца 70 пра­цэн­таў той су­мы, у якую ацэнь­ва­ец­ца рэч. По­пыт заўсёды ёсць. Рэ­кла­ма­ваць сваю пра­дук­цыю біз­нес-кам­па­ніі да­зво­ле­на на сай­це шко­лы, пра­да­ваць су­ве­ні­ры да­па­ма­гае і «са­ра­фан­нае ра­дыё»: зна­ё­мыя, сяб­ры і ка­ле­гі. Па­куп­ні­кі, якія ўжо ма­юць до­ма «пра­дукт» ад школь­най біз­нес-кам­па­ніі, так­са­ма час­та рэ­ка­мен­ду­юць яе па­слу­гі. За мі­ну­лы год школь­ная біз­нес-кам­па­нія атры­ма­ла да­ход ка­ля 7 міль­ё­наў руб­лёў. А з па­чат­ку гэ­та­га го­да ў Пет­ка­ві­чах ужо па­спе­лі за­ра­біць ча­ты­ры міль­ё­ны руб­лёў. Пер­ша­па­чат­ко­выя ка­пі­та­лаў­кла­дан­ні ў школь­ны біз­нес бы­лі не­вя­лі­кі­мі. Спат­рэ­бі­ла­ся на­быць толь­кі спе­цы­яль­ную тка­ні­ну — кан­ву, якая ёсць у лю­бым буй­ным уні­вер­ма­гу, і ніт­кі для вы­шы­ван­ня.

У Пет­ка­ві­чах упэў­не­ны: для та­го, каб па­спя­хо­ва раз­ві­ваць біз­нес, трэ­ба ўмець адап­та­ваць ста­ра­даў­няе ра­мяст­во да су­час­нас­ці і ўвесь час са­чыць, што сён­ня ка­рыс­та­ец­ца асаб­лі­вай па­пу­ляр­нас­цю.

— Мы ха­це­лі б знай­сці маг­чы­масць пра­да­ваць сваю пра­дук­цыю пад­час чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, — дзе­ляц­ца пла­на­мі Ва­лян­ці­на Іва­наў­на і Га­лі­на Іва­наў­на. — На­прык­лад, мож­на бы­ло б вы­шыць абя­рэ­гі з ім­ёна­мі вя­до­мых ха­ке­іс­таў. За­меж­ным ба­лель­шчы­кам па­він­на спа­да­бац­ца.

Пры­га­жосць пет­ка­віц­кіх вы­ра­баў за­меж­ні­кі, да­рэ­чы, ужо аца­ні­лі. Ад­ной­чы ў шко­лу пры­еха­лі гос­ці з Ра­сіі. На той мо­мант ліш­ніх га­то­вых руч­ні­коў у шко­ле не ака­за­ла­ся, бы­лі толь­кі тыя, што за­хоў­ва­юц­ца як узо­ры. Але ра­сі­я­не та­кое тлу­ма­чэн­не не пры­ня­лі і доў­га ўпрош­ва­лі пра­даць ім бе­ла­рус­кі су­ве­нір. Іх вель­мі ўра­зі­ла, што та­кую кар­пат­лі­вую руч­ную пра­цу асво­і­лі дзе­ці, і бе­ла­рус­кія тра­ды­цыі не спы­ня­юц­ца вы­ключ­на на ба­бу­лях і дзя­ду­лях. Ёсць вы­шы­ва­ны па­да­ру­нак з Пет­ка­віч і ў мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ар­ме­ніі, які атры­маў яго пад­час свай­го ві­зі­ту ў Мін­скую воб­ласць.

Га­лі­на Іва­наў­на і Ва­лян­ці­на Іва­наў­на ўпэў­не­ны: адзі­на­га сак­рэ­ту пос­пе­ху ў школь­най біз­нес-кам­па­ніі ня­ма. Тут трэ­ба і ўга­даць з ві­дам дзей­нас­ці, і за­ці­ка­віць дзя­цей, і са­мо­му быць за­хоп­ле­ным гэ­тай спра­вай. А што да­ты­чыць дзяў­чат, якія ўдзель­ні­ча­юць у біз­нес-кам­па­ніі, то яны, ня­гле­дзя­чы на ўзрост, па су­вя­зі з род­най куль­ту­рай пе­ра­ўзы­хо­дзяць не­ка­то­рых да­рос­лых. Ма­ла хто ве­дае та­кія фак­ты: на тра­ды­цый­ным руч­ні­ку не па­він­на пры­сут­ні­чаць бо­лей за сем сім­ва­лаў, а яго даў­жы­ня па­чы­на­ец­ца ад 1,5 мет­ра; ка­лі гэ­та руч­нік на іко­ну ці для хле­ба, яго ся­рэ­дзі­на па­кі­да­ец­ца не­вы­шы­ва­най, бе­лай і чыс­тай, а вось ру­ка­біт­ны руч­нік (яго вы­ка­рыс­тоў­ва­юць пад­час вя­сель­най цы­ры­мо­ніі) мае ар­на­мент па ўсёй даў­жы­ні.

Ад­на з юных май­стрых, Ка­ця­ры­на Эбер­гарт, рас­па­вя­ла, што ка­лі б на­цы­я­наль­ная вы­шыў­ка з’я­ві­ла­ся на су­час­ным адзен­ні, яна б з за­да­валь­нен­нем та­кое на­сі­ла. Гэ­та бы­ло б пры­го­жа, стыль­на і з сэн­сам. Ка­ця­ры­на і яе сяб­роў­кі па­куль не вы­шы­ва­юць ка­шуль, але атры­ма­нае ўмен­не дзе­цям у жыц­ці аба­вяз­ко­ва спат­рэ­біц­ца. На сваё вя­сел­ле дзяў­ча­там дак­лад­на не да­вя­дзец­ца на­бы­ваць руч­ні­кі. Не­ка­то­рыя з удзель­ніц біз­нес-кам­па­ніі, да­рэ­чы, ужо па­ча­лі вы­шы­ваць са­бе «па­саг».

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ, "Звязда" 
Мінск — Дзяр­жын­скі ра­ён — Мінск

Каментаваць


*