Школа экалагічнага актывіста 2014

22.03.2014 17:21Views:
ecoШкола экалягічнага актывіста абвясьціла набор. Ідэя школы ў тым, каб праз сэрыю трэнінгаў закласьці асновы экалягічнага мысьленьня і далучыцца да «зялёнага» руху ў Беларусі. Знаёмства з асноўнымі дзеючымі сіламі ў гэтай вобласьці дапаможа скласьці карціну таго, што адбываецца ў сфэры экалёгіі на нашай прасторы. Магчымасьць рэалізацыі свайго асабістага праекта у камандзе зь іншымі навучэнцамі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў закладзе асновы праектнага дзеяньня, неабходнай для самастойнай працы ў любой сфэры жыцьця. 

Важнай умовай зьяўляецца ўдзел у двух этапах школы.

Даты трэнінгаў у Менску: I. 5−6 красавіка — група 1, II. 12−13 красавіка — група 2, III. 3−4 траўня — група 3. У Гародні: IV. 26−27 красавіка — група 4, V. 10−11 траўня — група 5.

Пасьля пасьпяховага завяршэньня першага ўзроўню, жадаючыя могуць трапіць на другі - Летнюю школу - напісаўшы матывацыйнае эсэ. Інтэнсіўны дзесяцідзённы курс праходзіць на прыродзе далёка за горадам. Школа адбудзецца 26-27 ліпеня.

Падрабязнасьці пра праграму, умовы ўдзелу і формы заявак на сайце.

Каментаваць


*