Таня Скарынкіна прэзентуе сваю кнігу 21 сакавіка

15.03.2014 16:56Views:
skarynkinaУ Сусветны дзень паэзіі, 21 сакавіка, Таня Скарынкіна прэзентуе свой паэтычны зборнік “Книга для чтения вне помещений и в помещениях” у кнігарні “логвінаЎ”. 

Дэбютны зборнік паэткі выйшаў у серыі “Пункт адліку” Кнігарні Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У прэзентацыі, акрамя самой аўтаркі, возьмуць удзел мінскі паэт Дзмітры Строцаў, паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева.

Аднак у складзе выступоўцаў магчымыя сюрпрызы.

Прэзентацыя кнігі і аўтограф-сесія аўтаркі пачнуцца ў 19.00.

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментаваць


*