Вілейскі касцёл прадстаўлены ў тэхніцы мазаікі

10.03.2014 22:36Views:
get_imgУ выставачнай зале імя Сілівановіча 25 лютага распачалася выстава карцін Аляксандра Зубрыцкага. На ёй прадстаўлена 28 карцін, выкананых у тэхніцы мазаікі. На іх творца ўвекавечыў гістарычныя мясціны Беларусі, паведаміла навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей. У тым ліку пяць прац звязаны з Вілейшчынай. 

Гэта выявы вілейскага касцёла, помніка паўстанцам 1863 года і іншыя творы.

Аляксандр Зубрыцкі – мастак-аматар, зараз жыве ў Мінску. Але ў маладосці ён тры гады працаваў афтальмолагам у вілейскай бальніцы.

Алесь ВЫСОЦКІ, "РГ"
Фота з сайта vilmuseum.by

Каментаваць


*