Разьвіцьцё сацыяльна значнага бізнэсу для жанчын

10.03.2014 14:38Views:
biznes_janchynyГрамадзкае аб'яднаньне "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын" запрашае ініцыятыўных, адказных жанчын, якія жадаюць стварыць ці разьвіць уласны бізнэс з сацыяльна значным эфэктам на бясплатны курс нэфармальнай адукацыйі "Разьвіцьцё сацыяльна значнага бізнэсу". 

У курс уваходзяць трэнінгі, стажыроўкі ў індывідуальных прадпрымальнікаў і ў арганізацыях, якія займаюцца сацыяльнымі інвэстыцыяммі, кансультацыі экспэртаў і бізнэс-кансультантаў.

Пасьля сканчэньня курсу ўдзельніцы змогуць скласьці бізнэс-плян сваёй справы ці праект ягонага разьвіцьця. Працягласьць курсу - 5-7 дзён. Даты будуць узгадняцца з удзельніцамі пасьля набору групы (красавік-чэрвень).

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 сакавіка 2014 году.

Каментаваць


*