«Вусная гісторыя ў адукацыйным працэсе»: Семінары для настаўнікаў у Мінску і Гомелі

03.03.2014 15:48Views:
2414_logoІнтэрнэт-праект «Беларускі архіў вуснай гісторыі» МГА «Гісторыка» і ГА «Дыярыуш» запрашаюць усіх зацікаўленных да ўдзелу ў інфармацыйных мерапрыемствах па тэме «Вусная гісторыя ў адукацыйным працэсе», якія адбудуцца: 30 сакавіка у Мінску; 5 красавіка у Гомелі. 

На семінарах можна будзе даведацца пра прынцыпы і асаблівасці збора вуснагістарычных матэрыялаў з вучнямі, магчымасці іх выкарыстання ў выкладчыцкай дзейнасці. Дасылайце свае заяўкі на ўдзел на адрас konkurs@nashapamiac.org. Выдаткі на праезд – за кошт арганізатараў. Усе пытанні вы можаце задаць па тэлефонах: 8 029 397 52 15 (Вольга), 8 029 358 31 84 (Павел)

Нагадваем, што да 15 мая вучні старшых класаў сярэдніх школ і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў могуць дасылаць сваю працу на конкурс па тэме «1939 год у памяці жыхароў Беларусі».

Паводле інфармацыйнага ліста

Каментаваць


*