Дзень роднай мовы і «Калядны вечар» у Залессі

26.02.2014 19:09Views:
ava21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы... І менавіта ў гэты дзень у Залескай сярэдняй школе прайшла цікавая імпрэза, арганізаваная нашымі настаўнікамі-філолагамі ды актыўна падтрыманая вучнямі. 

У Залессе прыехала журналіст і пісьменнік Ніна Рыбік са сваім самадзейным тэатрам. У школьнай актавай зале госці з Астраўца паказалі спектакль "Калядны вечар", пастаўлены па п’есе спадарыні Рыбік.  Гледачамі сталі не толькі вучні ды настаўнікі, але і ўсе ахвотныя мясцовыя жыхары. Уваход быў вольным, але кожны меў магчымасць пакінуць у скарбонцы грошы на дабрачынныя мэты — для дапамогі самотным бабулям і дзядулям з Міхалішкаўскага дома-інтэрната. Пра самотных пажылых жанчын і распавядала п’еса...

Пасля спектакля адбылася літаратурная сустрэча і прэзентацыя-продаж кнігі Ніны Рыбік "Скрыжаванні". Пісьменніца адказвала на пытанні гледачоў, падпісвала кнігу ўсім жадаючым, распавядала пра працу, падарожжы ды творчыя планы...

Дар'я Ліс
Фота Тамары Ліс

 

 

Каментаваць


*