«Калядны вечар» завітае ў Залессе 21 лютага

19.02.2014 13:07Views:
СпектакльУ Залескай сярэдняй школе чакаецца цікавая імпрэза!  21 лютага да нас прыязджае пісьменніца і журналіст Ніна Рыбік са сваім самадзейным тэатрам. Пятніца, 13.00. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. У актавай зале нашай школы госці з Астраўца пакажуць спектакль »Калядны вечар», пастаўлены па п’есе Ніны Рыбік.  Уваход вольны, але кожны з гледачоў можа пакінуць у скарбонцы грошы на дабрачынныя мэты — для дапамогі самотным бабулям і дзядулям, пра якіх і распавядае п’еса.  

Пасля спектакля чакаецца літаратурная сустрэча і прэзентацыя-продаж кніг спадарыні Рыбік.

Пра гісторыю стварэння і жыцця спектакля на сцэне можна пачытаць тут.

Каментаваць


*