Нiкадзiмавы фазаны

18.02.2014 16:00Views:
23З вокнаў аграсядзібы «У Нікадзіма»гаспадаром якой зяўляецца Нікадзім Нарбутовічадкрываецца шыкоўны выгляд на Мірскі замакБезумоўнагэта важная акалічнасць для прыцягнення гасцей на сваю сядзібуале гаспадару яе падалося малаватаі былы аграном і вадзіцель (па адукацыі і прафесіістварыў у дадатак сапраўдны фазанарыйу клетцы-вальеры ён гадуе 25 прыгожых птушакЗа пяць гадоў свайго захаплення Нікадзім Барысавіч навучыўся правільна абыходзіцца з крылатымі экзатычнымі істотаміведае сакрэты іх утрымання і кармленняНават у моцныя маразы яго фазаны выглядаюць дагледжанымі і надзіва прыгожымі

— Упэўнены, што калісьці ўладальнікі Мірскага замка таксама разводзілі каралеўскіх птушак — паўлінаў і фазанаў, — кажа гаспадар аграсядзібы Нікадзім Нарбутовіч. — Няхай мае гадаванцы дапамагаюць узбагаціць уражанні і ўяўленні пра гісторыю і сённяшні дзень замка, занесенага ў спіс помнікаў, узятых пад ахову ЮНЕСКА.

У гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна сёння дзейнічаюць чатыры аграсядзібы, і напрацягу года ніводная з іх не пустуе. Сядзіба «У Нікадзіма» карыстаецца асаблівай пашанай у гасцей і жыхароў пасёлка, бо яе гаспадар здольны на самыя розныя знаходкі.

Анатоль КЛЯШЧУК, "Звязда"фота аўтара

Каментаваць


*