Конкурс грантаў па стварэньні плятформаў і сетак кантактаў

16.02.2014 17:45Views:
images (1)Гранты SECTOR па стварэньні плятформаў і сетак кантактаў прызначаныя для ўзмацненьня ўзаемадзеяньня, паляпшэньня супрацоўніцтва і стварэньня сетак кантактаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці (АГС) на нацыянальным/мясцовым узроўні. Гранты накіраваныя на разьвіцьцё і ўзмацненьне дыялёгу паміж АГС і іншымі зацікаўленымі бакамі па вырашэньні асноўных праблемаў у галіне экалёгіі і ўстойлівага разьвіцьця. 

Атрымальнікі грантаў SECTOR і выпускнікі мерапрыемстваў SECTOR па нарошчваньні патэнцыялу запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе грантаў па стварэньні плятформаў і сетак кантактаў, а таксама да супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі па супольных тэмах.

Агульны бюджэт складае 25,000 эўра. Сума ў памеры да 5,000 эўра будзе вылучаная ў рамках аднаго гранту. Заяўкі могуць быць падрыхтаваныя на расейскай, беларускай, румынскай і ангельскай мовах.

Каб узяць удзел, неабходна спампаваць анкету па спасылцы, запоўніць і даслаць на электронны адрас: sector.grants@rec.org.

Апошні тэрмін падачы заявак: 28 лютага 2014 году.

Падрабязнасці

Каментаваць


*