Фонды Амбасады Нідэрляндаў для Беларусі

16.02.2014 17:25Views:
imagesАмбасада Нідэрляндаў абвясьціла дзьве праграмы падтрымкі, даступныя ў 2014 годзе, якія сканцэнтраваныя на грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі: Праграма Малых Праектаў Амбасады (Фонд МАТРА) і Фонд Правоў Чалавека.  
Прадбачыцца два конкурсы праектных прапановаў.

 

Дэдлайны 15 сакавіка 2014 году і 15 жніўня 2014 году.

Амбасада мае права пашырыць памер грантаў максымум да 25 000 эўра.

Заяўка павінна быць складзеная адпаведна патрабаваньням Фонду Матра і Фонду па Правах Чалавека; праектная дзейнасьць павінна быць шчыльна зьвязаная з мэтамі гэтых фондаў.

I. Фонд Правоў Чалавека

У мэтах падтрымкі стратэгічных мераў у заахвочваньні правоў чалавека конкурс праектаў у 2014 годзе відавочна вызначае наступныя прыярытэтныя напрамкі:
- Абаронцы правоў чалавека;
- Свабода слова і свабода інтэрнэту, у тым ліку свабода прэсы;
- Меншасьці (правы жанчынаў, LGBT);
- Бiзнэс i Правы Чалавека.

ІІ. МАТРА Фонд

Для таго, каб мець права на атрыманьне грантаў МАТРА, праекты павінны спрыяць працэсу трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, дапамагаючы стварыць больш моцную, больш разнастайную грамадзянскую супольнасьць. Фонд падтрымлівае толькі ініцыятывы мэтавай групы.

Прыклады прымальных відаў дзейнасьці:

- ініцыятывы па ўмацаваньні вяршэнства закона, накіраваныя на абарону правоў чалавека, меншасьцяў, ахову навакольнага асяродзьдзя і
заахвочваньня ўдзелу грамадзкасьці ў справах мясцовых органаў улады і г.д.;
- ініцыятывы па ўмацаваньні здольнасьці няўрадавых арганізацыяў пашырыць сваю базу падтрымкі;
- ініцыятывы па ўмацаваньні ролі незалежных сродкаў масавай інфармацыі, адукацыйныя і мастацкія ініцыятывы;
- ініцыятывы, якія спрыяюць працэсу трансфармацыі ў плюралістычнае, дэмакратычнае грамадзтва.

Падрабязнасьці пра патрабаваньні да заяўкі, неабходныя дакумэнты

Каментаваць


*