Пашыць ці не пашыць?

13.02.2014 16:57Views:
4-18Сучасныя людзі адчуваюць патрэбу ў на­род­ных строях
Ці з’яў­ля­ла­ся ў вас ка­лі-не­будзь жа­дан­не мець тра­ды­цый­ны строй? Ка­лі вы дзяў­чы­на ці жан­чы­на, мо­жа, на­ват са­мі па­шыць ха­це­лі? Але не ве­да­лі, якую тка­ні­ну, вы­край­ку вы­браць, ці дзе на­быць га­то­вае адзен­не? Вас так­са­ма маг­лі спы­ніць пы­тан­ні на­кшталт «на­вош­та?», «ку­ды я бу­ду яго на­сіць?» і «ці трэ­ба ён мне ўво­гу­ле?..» 

Каб раз і на­заў­сё­ды ра­за­брац­ца з гэ­ты­мі пы­тан­ня­мі, а так­са­ма вы­ра­шыць, ка­му па­трэ­бен і пра што свед­чыць тра­ды­цый­ны строй, мы звяр­ну­лі­ся да май­стры­хі На­сты ГЛУШ­КО, якая не толь­кі са­ма вы­раб­ляе на­род­нае адзен­не, але ўжо не адзін год у Сту­дэнц­кім эт­на­гра­фіч­ным та­ва­рыст­ве ву­чыць гэ­та­му ін­шых. Сё­ле­та, пас­ля Но­ва­га го­да, яна на­бра­ла 20 но­вых ву­ча­ніц. Ужо да ся­рэ­дзі­ны ле­та яны змо­гуць па­шыць са­бе ка­шу­лю, спад­ні­цу, фар­тух і по­яс.

На­род — са­мае вя­лі­кае на­тхнен­не

На­ста Глуш­ко рас­каз­вае:

— Па­чы­на­ю­чы з 1998 го­да, Сту­дэнц­кае эт­на­гра­фіч­нае та­ва­рыст­ва зла­дзі­ла ка­ля 20 экс­пе­ды­цый у роз­ныя ра­ё­ны Бе­ла­ру­сі. Мне па­шчас­ці­ла пры­няць удзел у боль­шас­ці з іх, па­ба­чыць шмат вы­шы­ва­ных і тка­ных рэ­чаў, по­сці­лак, руч­ні­коў, эле­мен­таў кас­цю­ма. Да­вя­ло­ся раз­маў­ляць з людзь­мі, якія са­мі вы­раб­ля­лі та­кое адзен­не або ба­чы­лі, як гэ­тым зай­ма­лі­ся іх ма­ту­лі і ба­бу­лі… Гэ­та ста­ла са­мым вя­лі­кім на­тхнен­нем у ма­ім жыц­ці. Бо ка­лі ты да­кра­на­еш­ся да ча­гось­ці са­праўд­на­га, ста­ра­жыт­на­га, то сам у гэ­та ўцяг­ва­еш­ся: хо­чац­ца пра­пус­ціць усё праз ся­бе і пе­ра­даць лю­дзям. Па­коль­кі я мас­тач­ка па аду­ка­цыі і па пры­зван­ні, то штось­ці ўся­рэ­дзі­не мя­не ад­гук­ну­ла­ся, і за­ха­це­ла­ся гэ­тым зай­мац­ца, а так­са­ма па­пу­ля­ры­за­ваць ся­род ін­шых, што я і раб­лю ўжо га­доў дзе­сяць.

Гур­ток, які ўзна­чаль­вае На­ста, ка­рыс­та­ец­ца вя­лі­кім по­пы­там у мо­ла­дзі. Тыя, хто ў ім зай­ма­ец­ца сё­ле­та, хо­чуць мець не прос­та тра­ды­цый­нае адзен­не, але і да­кра­нуц­ца да сва­іх ка­ра­нёў. Боль­шасць з іх збі­ра­ец­ца па­шыць та­кі кас­цюм, які на­сі­лі ў мяс­цо­вас­ці іх баць­коў (ад­куль вя­дзец­ца іх род). Гэ­та вель­мі важ­на, бо бе­ла­рус­кія строі над­звы­чай раз­на­стай­ныя: коль­кі ра­ё­наў — столь­кі і стро­яў. На­прык­лад, толь­кі на Мін­шчы­не бы­та­ва­лі ра­ней ка­пыль­ска-клец­кі, пу­ха­віц­кі, ста­ра­да­рож­скі, слуц­кі, лю­бан­скі, ігу­мен­скі, круп­скі, ві­лей­скі, ма­ла­дзе­чан­скі і ін­шыя — усе яны ма­юць агуль­ныя ры­сы, але кож­ны па-свой­му ад­мет­ны і не па­доб­ны да ас­тат­ніх.

Час­та лю­дзі ка­жуць, што прый­шоў та­кі мо­мант у жыц­ці, ка­лі з’я­ві­ла­ся жа­дан­не аль­бо па­трэ­ба зай­мець на­род­ны строй. Асаб­лі­ва пры­ем­на гэ­та чуць ад зу­сім ма­ла­дых дзяў­чат.

Прый­шлі і дзве ста­лыя жан­чы­ны, якія ска­за­лі, што іх абедз­вюх пры­сла­лі дзе­ці. Ад­на ад­зна­чы­ла, што ёй трэ­ба па­шыць сы­ну вы­шы­ван­ку, у якой ён збі­ра­ец­ца зда­ваць цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не.

4-17

Ні дня без рад­ка. Вы­шы­ва­на­га

— У спра­ве ства­рэн­ня тра­ды­цый­на­га адзен­ня сва­і­мі ру­ка­мі га­лоў­нае — гэ­та па­чаць. Спа­чат­ку ты ву­чыш­ся не­ча­му ба­за­ва­му, а пас­ля з’яў­ля­ец­ца жа­дан­не ўдас­ка­наль­вац­ца. Для гэ­та­га іс­нуе шмат шля­хоў: мож­на паў­дзель­ні­чаць у эт­на­гра­фіч­ных экс­пе­ды­цы­ях, знай­сці но­вае ў кні­гах, на­ву­чыц­ца ў май­строў. Са­мыя скла­да­ныя тэх­ні­кі вы­шыў­кі мне па­каз­ва­ла Зі­на­і­да Іва­наў­на Зі­мі­на, пры­зна­ная май­стры­ха, аў­та­рка вы­дан­няў на гэ­ту тэ­му.

Усе ад­зна­ча­юць, што ву­чыц­ца ляг­чэй у кам­па­ніі, ка­лі по­бач ся­дзяць ін­шыя і так­са­ма апан­та­на шы­юць. Не­вы­пад­ко­ва ка­лісь­ці дзяў­ча­ты ў вёс­ках збі­ра­лі­ся на вя­чор­кі — пра­сці ці ткаць у ад­ной ха­це. Пад пес­ні, пад раз­мо­ву гэ­та быў амаль аў­та­ма­тыч­ны за­ня­так.

Ка­лі кож­ны дзень вы­шы­ваць хоць тро­хі, то ўсё атры­ма­ец­ца. Ка­лі ж вы вы­ра­шы­це ад­клас­ці да на­ступ­на­га тыд­ня, то спра­ва мо­жа так і не зру­шыц­ца з мес­ца.

Шыць, вы­шы­ваць — у жан­чын гэ­та за­кла­дзе­на ў ге­нах. І як бы глы­бо­ка ні бы­ло сха­ва­на, мож­на да­стаць на па­верх­ню.

Трэ­ба прос­та на­быць лён, ін­шыя ма­тэ­ры­я­лы і прый­сці да нас на за­ня­ткі. Да­рэ­чы, так вы знач­на сэ­ка­но­мі­це, ка­лі вы­ра­шы­лі зай­мець на­род­ны строй, бо не да­вя­дзец­ца аплоч­ваць ра­бо­ту май­стра, якая каш­туе на­шмат больш, чым ма­тэ­ры­я­лы.

4-19

Вя­сел­ле з на­цы­я­наль­ным ка­ла­ры­там

— Ужо шмат сыг­ра­на вя­сел­ляў у на­цы­я­наль­ных стро­ях, з бе­ла­рус­кі­мі пес­ня­мі. Лю­дзі за­маў­ля­юць вя­сель­ныя кас­цю­мы — ад дак­лад­ных ко­пій да пост-фоль­ка­вых ва­ры­ян­таў з на­род­ны­мі эле­мен­та­мі. Вя­сел­ле — гэ­та важ­ная част­ка жыц­ця, і ма­ла­дыя ідуць на тое, каб ад­свят­ка­ваць яго з на­цы­я­наль­ным ка­ла­ры­там, не раз­дум­ва­ю­чы, што гэ­та ка­мусь­ці мо­жа здац­ца дзі­вац­твам. І ў ЗА­ГСах ад гэ­та­га ўжо ні­хто пры­том­насць не губ­ляе. А вось га­доў 10 та­му, ка­лі мы з ма­ім му­жам Аляк­се­ем ус­ту­па­лі ў шлюб, усе бы­лі здзіў­ле­ны вель­мі моц­на.

Ад­ной­чы да мя­не па да­па­мо­гу звяр­ну­лі­ся сяб­ры, якія збі­ра­лі­ся па­брац­ца шлю­бам у тра­ды­цый­ных стро­ях, але ма­ла­дая ні­ко­лі не на­сі­ла та­ко­га адзен­ня. На ўра­чыс­тас­ці ёй ха­це­ла­ся вы­гля­даць па-бе­ла­рус­ку, ды яна моц­на су­мня­ва­ла­ся, ці бу­дзе па­са­ваць ёй та­кое ўбран­не?.. Мы на яе аку­рат­на ўсё на­дзе­лі, гар­сэт са шну­роў­кай за­цяг­ну­лі, на­ча­пі­лі чыр­во­ныя па­цер­кі. Ка­шу­лю па­да­бра­лі бе­лым па бе­ла­му вы­шы­тую. Дзяў­чы­на, уба­чыў­шы ся­бе, бы­ла пры­ем­на ўра­жа­на і ска­за­ла, што аба­вяз­ко­ва так пой­дзе ў ЗАГС. За­вяр­шаў строй вя­нок з чыр­во­на-бе­лых кве­так — ра­зам атры­маў­ся вель­мі пры­го­жы і ра­ман­тыч­ны воб­раз бе­ла­рус­кай ня­вес­ты.

Тра­ды­цый­ны строй вы­гад­на пад­крэс­лі­вае жа­но­чую фі­гу­ру. Ка­мусь­ці, маг­чы­ма, зда­ец­ца, што спад­ні­ца ў ім за­над­та пыш­ная. Але, за­шну­ра­ваў­шы гар­сэт, які вы­лу­чае та­лію, атрым­лі­ва­ем кант­раст, які вель­мі лю­бяць усе муж­чы­ны.

Ак­се­су­а­ры «па-на­род­на­му»

— Эле­мен­ты тра­ды­цый­на­га адзен­ня вы­дат­на па­су­юць і да су­час­на­га строю. Вы­шы­тыя кі­се­ты, вя­за­ныя з бі­се­рам пуль­сэт­кі, па­ясы, па­цер­кі, га­лаў­ныя ўбо­ры — усё гэ­та ак­се­су­а­ры, якія мно­гім прый­дуц­ца да­спа­до­бы. Зграб­ныя гар­сэ­ты (і не звы­чай­ныя, а з шаў­ко­вай вы­шыў­кай) па­ды­дуць амаль пад лю­бое адзен­не. Так­са­ма ак­ту­аль­ныя і ва­ле­ныя рэ­чы: ва­лён­кі, ру­ка­ві­цы, ка­пя­лю­шы­кі — усё гэ­та мо­жа знай­сці сваё мес­ца ў што­дзён­ным гар­дэ­ро­бе.

У мя­не ёсць ма­ра ка­лі-не­будзь зла­дзіць за­ня­ткі і па­шыць верхнюю вопра­тку па­вод­ле на­род­ных ма­ты­ваў. Бо, гле­дзя­чы на світ­кі ў му­зе­ях і на ста­рых фо­та­здым­ках, з’яў­ля­ец­ца жа­дан­не на­сіць іх ме­на­ві­та ў та­кім вы­гля­дзе, не пе­ра­раб­ля­ю­чы. Ка­лісь­ці па­лес­кі Мо­таль сла­віў­ся на паў­све­ту сва­і­мі ка­жу­ха­мі. Але ці ёсць сён­ня там та­кія май­стры?..

Доў­гія спад­ні­цы но­сяць і ця­пер. Ка­лі вы ро­бі­це спад­ні­цу з тка­ні­ны, вы­тка­най уруч­ную па­вод­ле тра­ды­цый­на­га ўзо­ру, то і вы­гля­дае яна асаб­лі­ва. Не­за­леж­на ад крою, ак­цэнт бу­дзе на са­мой тка­ні­не, яе ко­ле­ры і кам­па­зі­цыі ўзо­раў. На­род­ныя эле­мен­ты доб­ра па­ды­хо­дзяць да па-мас­тац­ку сва­бод­на­га адзен­ня. Уво­гу­ле ж у рэ­чах, зроб­ле­ных ру­ка­мі, — асаб­лі­вая пры­га­жосць.

«Па­зыч­це! Трэ­ба на баль»

— Час­та да мя­не пры­хо­дзяць па­зы­чаць строі сту­дэн­ты, якія збі­ра­юц­ца ехаць на між­на­род­ныя на­ву­ко­выя кан­фе­рэн­цыі. Бо там, ся­род шэ­ра­гу ме­ра­пры­ем­стваў, час­та пры­сут­ні­чае баль у на­цы­я­наль­ных кас­цю­мах. І не мець з са­бой на­цы­я­наль­на­га адзен­ня бу­дзе прос­та гань­бай. Лю­дзі з ін­шых кра­ін, на­прык­лад, Ір­лан­дыі, Шве­цыі, Укра­і­ны, пры­яз­джа­юць са сва­і­мі кас­цю­ма­мі. А на­шы па­чы­на­юць кі­дац­ца і шу­каць адзен­не, дзе б яго па­зы­чыць. Лю­дзі ча­сам про­сяць, каб ім зра­бі­лі строй за ты­дзень. Але ж гэ­та не­маг­чы­ма! На вы­раб ад­ной толь­кі ка­шу­лі па­трэ­бен пры­бліз­на ме­сяц. Зда­ра­ец­ца, лю­дзі про­сяць па­зы­чыць ім 10–15 стро­яў, пры­чым роз­ных па­ме­раў. Пры гэ­тым яны не ўсве­дам­ляць, што, па­зы­ча­ю­чы, я даю ім рэ­чы са свай­го гар­дэ­ро­ба, а не тэ­ат­раль­ны рэ­кві­зіт.

Час­цей за­маў­ля­юць строі хлоп­цы, бо дзяў­ча­ты ўсё ж імк­нуц­ца па­шыць са­мі. Мно­гія з іх ужо шу­ка­лі вы­шы­ва­ныя ка­шу­лі на ўкра­ін­скіх кір­ма­шах, бо там знач­на пра­сцей знай­сці та­кую рэч. Але ж укра­ін­скае за­ста­ец­ца ўкра­ін­скім. Пры­ем­на, што на­шы хлоп­цы гэ­та ра­зу­ме­юць і жа­да­юць вы­гля­даць бе­ла­ру­са­мі (бо на­цы­я­наль­ны строй як­раз і свед­чыць пра пры­на­леж­насць да та­го ці ін­ша­га на­ро­ду).

Жа­дан­не мець строй на­ў­прост звя­за­на з ад­чу­ван­нем на­цы­я­наль­най ідэн­тыч­нас­ці. На пэў­ным эта­пе яе раз­віц­ця ў ча­ла­ве­ка з’яў­ля­ец­ца та­кое цал­кам на­ту­раль­нае імк­нен­не. Кож­ны швед ці лі­то­вец мае тра­ды­цый­ны строй прос­та та­му, што ён швед ці лі­то­вец. І мы ідзём па гэ­тым шля­ху.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ, "Звязда"
Фо­та з аса­біс­та­га ар­хі­ва На­сты ГЛУШ­КО

Каментаваць