Сцяжынамі Агінскага ў Залессі…

25.01.2014 17:01Views:

zalesseУ на­ступ­ным, 2015‑м, го­дзе бу­дзе свят­ка­вац­ца 250‑год­дзе з дня на­ра­джэн­ня сла­ву­та­га кам­па­зі­та­ра і дып­ла­ма­та Мі­ха­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га. Са­мы час па­ду­маць пра тое, як ад­свят­ка­ваць гэ­тую да­ту.

Стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Краў­цоў па­ве­да­міў, што ўжо ў ве­рас­ні гэ­та­га го­да пла­ну­ец­ца за­вяр­шыць рэ­стаў­ра­цыю ся­дзі­бы Агін­скіх у вёс­цы За­лес­се Смар­гон­ска­га ра­ё­на. На мес­цы ся­дзі­бы бу­дзе ство­ра­ны ту­рыс­тыч­на-куль­тур­ны комп­лекс з ча­ты­рох зон. Тут ад­кры­юц­ца му­зей­ныя і гас­ця­выя па­коі, тэ­ат­раль­на-кан­цэрт­ныя за­лы, аран­жа­рэі. З ця­гам ча­су пла­ну­ец­ца ад­на­віць і фран­цуз­скі парк, які ка­лісь­ці зна­хо­дзіў­ся по­бач з ма­ёнт­кам. 

Та­кая ін­фар­ма­цыя пра­гу­ча­ла пад­час су­стрэ­чы стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма з ва­я­во­дам пад­ляс­кім Ма­це­ем Жыў­на з Поль­шчы. Кі­раў­ні­кі аб­мер­ка­ва­лі так­са­ма су­пра­цоў­ніц­тва ў ме­жах рэ­гі­ё­на «Нё­ман», су­мес­ныя пла­ны па раз­віц­ці інф­ра­струк­ту­ры Аў­гус­тоў­ска­га ка­на­ла, рэа­лі­за­цыі куль­тур­ных пра­ек­таў.

Ад­крыц­цё ся­дзі­бы бу­дзе ад­бы­вац­ца пад­час ура­чыс­тай цы­ры­мо­ніі з удзе­лам гас­цей з роз­ных кра­ін. Краў­цоў вы­ка­заў над­зею, што пас­ля та­го, як пач­не пра­ца­ваць та­кі знач­ны аб’­ект, поль­скія ту­рыс­ты бу­дуць яшчэ больш час­ты­мі гас­ця­мі на на­шых зем­лях. Тым больш што і на ўра­чыс­тас­цях, пры­све­ча­ных 250‑год­дзю, іх ча­ка­юць у якас­ці не­па­срэд­ных удзель­ні­каў.

Ад­наў­лен­чыя пра­цы на ся­дзі­бе ў За­лес­сі рас­па­ча­лі­ся ў 2011 го­дзе. Яны фі­нан­су­юц­ца з рэс­пуб­лі­кан­ска­га і аб­лас­но­га бюд­жэ­таў, а так­са­ма са срод­каў Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за па пра­ек­це па­меж­на­га су­пра­цоў­ніц­тва.

Вар­та да­даць, што па­ла­ца­ва-пар­ка­вы ан­самбль «За­лес­се» — гэ­та ад­мет­ны прык­лад ар­хі­тэк­тур­на­га пла­ні­ра­ван­ня ма­ёнт­ка. Ка­лісь­ці тут раз­мя­шча­лі­ся два па­ла­цы, два пар­кі, дзве аран­жа­рэі, кап­лі­ца, млын, бро­вар, дом са­доў­ні­ка, стай­ні, цяп­лі­ца. На тэ­ры­то­рыі пар­ку зна­хо­дзі­лі­ся два звя­рын­цы. А аль­тан­кі раз­мя­шча­лі­ся так, каб з іх зруч­на бы­ло на­зі­раць за тым, што ад­бы­ва­ец­ца на­во­кал.

Ці трэ­ба ка­заць, што ся­дзі­ба вя­лі­ка­га кам­па­зі­та­ра ка­лісь­ці бы­ла вя­до­мая і сва­і­мі ба­ля­мі. Тут аб­мяр­коў­ва­лі­ся па­лі­тыч­ныя на­ві­ны, пра­слу­хоў­ва­лі­ся но­выя му­зыч­ныя і лі­та­ра­тур­ныя тво­ры. На­шча­дак Агін­ска­га, кам­па­зі­тар і пі­я­ніст Іва За­лус­кі, у кні­зе «Ген Агін­ска­га» пры­во­дзіць ус­па­мі­ны ад­на­го з су­час­ні­каў Мі­ха­ла Кле­а­фа­са: «Усе асо­бы, якія ме­лі ўплыў на гра­мад­ства, зна­ка­мі­тыя гра­ма­дзя­не Ка­ро­ны і Літ­вы, што дба­лі пра даб­ра­быт сва­ёй кра­і­ны, пры­яз­джа­лі ў За­лес­се, каб аб­мя­няц­ца дум­ка­мі, і збі­ра­лі­ся ў кня­зя ча­сам на цэ­лыя тыд­ні».

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ, "Звязда"

Фота з сайта Radzima.org

Каментаваць


*