Крок насустрач экалагічнай гаспадарцы

25.01.2014 18:52Views:

24-13Усё больш бе­ла­ру­саў вы­каз­ва­юць жа­дан­не куп­ляць ар­га­ніч­ныя пра­дук­ты, чым тра­ціц­ца на ле­кі. Як пра­ві­ла, боль­шасць спа­жыў­цоў лі­чыць, што пра­дук­цыя, куп­ле­ная на рын­ку ў фер­ме­ра ці вяс­ко­вай ба­буль­кі, эка­ла­гіч­на чыс­тая. Але дзе га­ран­тыя, што сель­ска­гас­па­дар­чыя куль­ту­ры не пыр­ска­юць «хі­мі­яй» для атры­ман­ня леп­шых ура­джа­яў, а жы­вё­лу не кор­мяць кам­бі­кар­ма­мі, каб пры­баў­ля­ла ў ва­зе? Як свед­чаць са­цы­я­ла­гіч­ныя апы­тан­ні, на­шы су­ай­чын­ні­кі дрэн­на ўяў­ля­юць пра­цэс атры­ман­ня ар­га­ніч­ных пра­дук­таў. Ра­зам з тым, 90% га­ра­джан хо­чуць хар­ча­вац­ца на­ту­раль­ны­мі мя­сам, ма­ла­ком, са­да­ві­ной і га­род­ні­най. На жаль, яны амаль ад­сут­ні­ча­юць у ганд­лі: ар­га­ніч­ная сель­ская гас­па­дар­ка ў кра­і­не прак­тыч­на ў за­род­ка­вым ста­не. 

Вы­пра­ба­ван­ні для пер­ша­пра­ход­цаў

Фі­зік-элект­рон­шчык Дзміт­рый Кры­лоў і яго жон­ка Га­лі­на, пе­да­гог па спе­цы­яль­нас­ці, пе­ра­еха­лі ў Дзяр­жын­скі ра­ён з Мін­ска. Яны ста­лі, па сут­нас­ці, пер­ша­пра­ход­ца­мі па вы­рошч­ван­ні коз ма­лоч­най заа­не­нскай па­ро­ды ў Бе­ла­ру­сі. У фер­мер­скай гас­па­дар­цы «ДАК» на 100 гек­та­рах зям­лі ўтрым­лі­ва­ец­ца звыш 300 жы­вё­лін. Ма­ла­ко Дзміт­рый і Га­лі­на зда­юць для пе­ра­пра­цоў­кі на за­вод, бу­ду­юць сы­ра­роб­ны цэх. Дзміт­рый Аляк­санд­ра­віч і не ду­маў зай­мац­ца ар­га­ніч­най сель­скай гас­па­дар­кай, па­куль не па­бы­ваў у Шве­цыі, дзе эка­ла­гіч­ныя пра­дук­ты скла­да­юць 60% ад агуль­най вы­твор­час­ці.

Асвой­ван­не ар­га­ніч­на­га зем­ля­роб­ства ста­ла для фер­ме­раў са­праўд­ным вы­пра­ба­ван­нем, па­коль­кі да­вя­ло­ся ад­мо­віц­ца ад вы­ка­ры­стан­ня мі­не­раль­ных угна­ен­няў, гер­бі­цы­даў, яда­хі­мі­ка­таў, каб азда­ра­віць зям­лю. З пус­та­зел­лем зма­га­лі­ся дзе­даў­скі­мі ме­та­да­мі — пра­пол­кай, а шкод­ні­каў вы­ні­шча­лі з да­па­мо­гай се­ва­зва­ро­ту. У вы­ні­ку гас­па­да­ры стра­ці­лі ва ўра­джай­нас­ці, эфек­тыў­нас­ці пра­цы. І толь­кі праз тры га­ды спе­цы­я­ліс­ты між­на­род­на­га экс­перт­на­га цэнт­ра «Ар­га­нік-стан­дарт», які зна­хо­дзіц­ца ва Укра­і­не, уру­чы­лі ім сер­ты­фі­кат на зям­лю. Па­коль­кі ў Бе­ла­ру­сі ня­ма сер­ты­фі­ку­ю­чых ор­га­наў, фер­ме­рам, што вы­ра­шы­лі зай­мац­ца ар­га­ніч­най гас­па­дар­кай, да­во­дзіц­ца звяр­тац­ца да экс­пер­таў ва Укра­і­не, у Лат­віі, Ра­сіі. Да­рэ­чы, у за­ход­ніх кра­і­нах для та­кой ка­тэ­го­рыі пры­ват­ных вы­твор­цаў дзей­ні­чае асоб­ная дзяр­жаў­ная пра­гра­ма, якая пра­ду­гледж­вае пад­трым­ку і кам­пен­са­цыю страт на пе­ра­ход­ны пе­ры­яд да эка­ла­гіч­на­га зем­ля­роб­ства.

Сер­ты­фі­кат ар­га­ніч­на­га фер­ме­ра — толь­кі пер­шы крок на шля­ху да атры­ман­ня эка­ла­гіч­на­га ка­зі­на­га ма­ла­ка. Та­кі ж да­ку­мент Кры­ло­вым трэ­ба атры­маць на сель­гас­куль­ту­ры, а за­тым — на жы­вё­лу і пра­дук­цыю. Але па­куль яны не мо­гуць сер­ты­фі­цы­ра­ваць ста­так. Не ха­пае на­ту­раль­ных кар­моў, і да­во­дзіц­ца вы­ка­рыс­тоў­ваць у якас­ці пад­корм­кі кам­бі­кар­мы, што су­пя­рэ­чыць па­тра­ба­ван­ням Еў­ра­са­ю­за.

Не згу­біць дроб­на­га ра­мес­ні­ка

Па сло­вах Дзміт­рыя Кры­ло­ва, дзяр­жа­ва толь­кі па­ча­ла пра­яў­ляць ці­ка­васць да ар­га­ніч­най гас­па­дар­кі. Дэ­пу­та­ты ак­тыў­на пад­клю­чы­лі­ся да ства­рэн­ня нар­ма­тыў­най ба­зы, рас­пра­цоў­кі сіс­тэ­мы дзяр­жаў­най пад­трым­кі, пры­няц­ця за­ко­на аб ар­га­ніч­най сель­скай гас­па­дар­цы. Коль­кі га­доў та­му экс­пер­ты су­мня­ва­лі­ся ў тым, што бе­ла­ру­сы га­то­вы куп­ляць да­ра­гую ар­га­ніч­ную пра­дук­цыю. Ця­пер жа лю­дзі ста­лі ба­га­цейшымі і хо­чуць спа­жы­ваць эка­ла­гіч­на чыс­тыя пра­дук­ты. «Усё мае свой кошт: ці ты куп­ля­еш больш да­ра­гія ар­га­ніч­ныя пра­дук­ты ці ўклад­ва­еш за­тым гро­шы ў ля­чэн­не», — ад­зна­чыў Мі­ка­лай Іван­чан­ка, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па пы­тан­нях эка­ло­гіі, пры­ро­да­ка­ры­стан­ня і чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду.

— А па­куль у нас за­ка­на­даў­ства па пе­ра­пра­цоў­цы пра­дук­цыі на­кі­ра­ва­на на кант­роль буй­ных вы­твор­цаў. З дзяр­жаў­на­га пунк­ту гле­джан­ня, гэ­та пра­віль­на, — лі­чыць Дзміт­рый Кры­лоў. — Але пры гэ­тым мы губ­ля­ем дроб­на­га ра­мес­ні­ка, які хо­ча вы­пус­каць ту­шон­ку, вянд­лі­ну, кан­сер­вы з са­да­ві­ны і га­род­ні­ны ды ін­шае. Вель­мі скла­да­на пры­ват­ні­кам вы­трым­лі­ваць па­тра­ба­ван­ні, што прад’­яў­ля­юц­ца да хар­чо­вай вы­твор­час­ці. Для та­кой ка­тэ­го­рыі гас­па­дар­ні­каў па­трэб­на асоб­нае за­ка­на­даў­ства, з ін­шы­мі па­ды­хо­да­мі, прын­цы­па­мі. На­прык­лад, у Еў­ро­пе мож­на вы­пус­каць пра­дук­цыю на кух­ні, што зна­хо­дзіц­ца лі­та­раль­на за сця­ной фер­мы. А там­тэй­шыя кант­ра­лё­ры ў пер­шую чар­гу ацэнь­ва­юць вы­твор­цу па тым, ці пад­трым­лі­вае ён гі­гі­е­ну, ці вы­трым­лі­вае стан­дар­ты, рэ­цэп­ту­ру.

Па сло­вах экс­пер­та эка­ла­гіч­най уста­но­вы «Аг­ра-Эка-Куль­ту­ра», кан­ды­да­та сель­ска­гас­па­дар­чых на­вук Ла­ны Се­менс, у кра­і­не ўжо ёсць сер­ты­фі­цы­ра­ва­ная ар­га­ніч­ная гас­па­дар­ка, яшчэ сем — на па­ды­хо­дзе. У ай­чын­ных ар­га­ніч­ных фер­ме­раў знач­на больш цяж­кас­цяў, чым у звы­чай­ных, асаб­лі­ва ў тых, хто толь­кі па­чы­нае спра­ву. Па-пер­шае, вель­мі цяж­ка атры­маць крэ­ды­ты на­ват пад вы­со­кія пра­цэн­ты. Па-дру­гое, тор­ма­зам на шля­ху раз­віц­ця ў Бе­ла­ру­сі ар­га­ніч­най сель­скай гас­па­дар­кі з’яў­ля­ец­ца ад­сут­насць ад­па­вед­на­га за­ко­на.

Эка­ла­гіч­ная ўста­но­ва «Аг­ра­-Эка-­Куль­ту­ра» су­мес­на з Цэнт­рам эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў рас­пра­ца­ва­ла пра­па­но­вы для пад­рых­тоў­кі пра­ек­та за­ко­на аб ар­га­ніч­най вы­твор­час­ці на асно­ве во­пы­ту ра­бо­ты з за­меж­ны­мі і ай­чын­ны­мі фер­ме­ра­мі. «Мно­гія бе­ла­рус­кія фер­ме­ры хо­чуць стаць ар­га­ніч­ны­мі, але ім па­трэб­на да­па­мо­га, у тым лі­ку ў на­ладж­ван­ні су­вя­зяў з сер­тфі­цы­ру­ю­чы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, з за­ход­ні­мі ка­ле­га­мі. На­ша ўста­но­ва да­па­ма­гае вы­ра­шыць гэ­тыя праб­ле­мы. Мы ла­дзім се­мі­на­ры, за­пра­ша­ем кан­суль­тан­таў з Укра­і­ны, Поль­шчы, па­сы­ла­ем фер­ме­раў да на­шых парт­нё­раў за мя­жу, каб яны на­ву­чы­лі­ся кан­крэт­ным ме­то­ды­кам вя­дзен­ня ар­га­ніч­най гас­па­дар­кі», — рас­па­вя­ла Ла­на Се­менс.

Вяр­нуць прэ­стыж фер­ме­ра

На днях Мінск на­ве­даў спе­цы­я­ліст з су­свет­ным імем у га­лі­не ар­га­ніч­на­га зем­ля­роб­ства, кі­раў­нік шэ­ра­гу сель­ска­гас­па­дар­чых пра­ек­таў, ды­рэк­тар фер­мы Rіdgedale PERMACULTURE Ры­чард Пер­кінс са Шве­цыі. Ён рас­ка­заў бе­ла­рус­кім фер­ме­рам, як зра­біць сель­скую гас­па­дар­ку пры­быт­ко­вым біз­не­сам.

— У свой час бы­ло вель­мі прэ­стыж­на стаць фер­ме­рам. Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі, зрэш­ты, як і ва ўсім све­це, фер­мер­ства лі­чыц­ца не­па­пу­ляр­ным, а фер­ме­ры ра­яць дзе­цям атрым­лі­ваць ін­шую аду­ка­цыю. Але ме­на­ві­та з‑за та­кіх ад­но­сін мы губ­ля­ем ін­тэ­ле­кту­аль­ны па­тэн­цы­ял, і ўсё пе­ра­хо­дзіць у ру­кі кар­па­ра­тыў­най сель­скай гас­па­дар­кі. Вы­ра­шыць праб­ле­му мы імк­нём­ся шля­хам больш кар­пат­лі­ва­га па­ды­хо­ду да пла­на­ван­ня і пра­ек­та­ван­ня дзей­нас­ці фер­ме­раў, — кан­ста­та­ваў Ры­чард Пер­кінс. — З ін­ша­га бо­ку, не менш важ­ная па­зі­цыя спа­жыў­цоў. Яны па­він­ны больш ве­даць, што ўжы­ва­юць, і ўста­наў­лі­ваць аса­біс­тыя кан­так­ты з вы­твор­ца­мі.

З раз­віц­цём ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій на­бы­ва­юць аба­ро­ты но­выя не­тра­ды­цый­ныя ме­та­ды рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыц­ца Злу­ча­ных Шта­таў Аме­ры­кі, дзе лю­дзі, што ад­да­юць пе­ра­ва­гу зда­ро­ва­му і пра­віль­на­му хар­ча­ван­ню, аб’­яд­ноў­ва­юц­ца ў су­поль­нас­ці дзя­ку­ю­чы ін­фар­ма­цый­ным сет­кам. Яны куп­ля­юць пра­дук­ты ў фер­ме­раў, якія атры­ма­лі ад­аб­рэ­нне су­поль­нас­ці. Фер­ме­рам, у сваю чар­гу, гэ­та так­са­ма вы­гад­на: не трэ­ба шу­каць рын­кі збы­ту.

Ра­зам з тым, Ры­чард Пер­кінс за­зна­чыў, што ён не су­праць сер­ты­фі­ка­цыі ар­га­ніч­най пра­дук­цыі. «Маг­чы­ма, на пер­ша­па­чат­ко­вым эта­пе для Бе­ла­ру­сі гэ­та бу­дзе знач­ным кро­кам на­пе­рад, да­па­мо­жа ад­па­вед­ным вы­твор­цам на­за­па­сіць да­дат­ко­вы во­пыт. Але нель­га вы­клю­чаць і не­фар­маль­ныя гра­мад­скія сет­кі. Усё гэ­та мо­жа су­іс­на­ваць ра­зам, па­ра­лель­на», — адзначае спе­цы­я­ліст.

Фер­ме­ры, лі­чыць Ры­чард Пер­кінс, па­він­ны зай­мац­ца той пра­дук­цы­яй, якая най­больш ад­па­вя­дае кан­крэт­на­му рэ­гі­ё­ну. Мно­гія ж вы­твор­цы імк­нуц­ца прытрымлівацца на­вя­за­ным ім пла­нам па вы­рошч­ван­ні пэўных ві­даў пра­дук­цыі, што цал­кам ідзе ўраз­рэз з на­ту­раль­ны­мі па­трэб­нас­ця­мі і маг­чы­мас­ця­мі тэ­ры­то­рый. Для гэ­та­га ім ча­сам да­во­дзіц­ца на­ват штуч­на змя­няць умо­вы сва­іх эка­сіс­тэм. Не сак­рэт, што пры­ве­зе­ныя з ін­шых мяс­цо­вас­цяў на­ват вы­со­ка­пра­дук­цый­ныя га­тун­кі рас­лін і ві­ды жы­вёл дрэн­на пры­жы­ва­юц­ца ў чу­жых умо­вах. Для іх пад­трым­кі па­трэб­ны спе­цы­яль­ныя ўгна­ен­ні, прэ­па­ра­ты, што пры­но­сіць да­дат­ко­выя за­тра­ты.

Вы­рошч­ваць ці не бе­ла­рус­кім фер­ме­рам не­ўлас­ці­выя для на­шай клі­ма­тыч­най зо­ны эк­за­тыч­ныя куль­ту­ры (на­прык­лад, пер­сі­кі, лі­мо­ны) — спра­ва аса­біс­тая.

— Іх мож­на вы­рас­ціць дзе за­ўгод­на, але трэ­ба змя­ніць мік­ра­клі­мат. Адзін з аў­стрый­скіх фер­ме­раў, фа­зэн­да яко­га зна­хо­дзіц­ца на вы­шы­ні 1,5 тыс. мет­раў над уз­роў­нем мо­ра, у ад­кры­тым грун­це атрым­лі­вае лі­мо­ны, ча­рэш­ню, шмат фрук­таў, якіх у Аль­пах не су­стрэ­неш. Ён да­сяг­нуў гэ­та­га шля­хам змя­нен­ня мік­ра­клі­ма­ту, асаб­лі­вым спо­са­бам спра­ек­та­ваў­шы свой учас­так: вы­ка­рыс­таў ва­ду, якая ад­люст­роў­вае со­неч­нае свят­ло і на­кі­роў­вае яго на ска­ліс­тую па­верх­ню гор, дзе рас­туць са­ды. Гэ­та да­зво­лі­ла раз­во­дзіць і сель­ска­гас­па­дар­чых жы­вёл, якія гу­ля­юць на во­лі, — сцвяр­джае Пер­кінс. — Тыя ж прад­пры­маль­ні­кі, што ідуць тра­ды­цый­ным шля­хам, час­та прай­гра­юць. Для та­го, каб зра­біць крок на­су­страч эка­ла­гіч­най сель­скай гас­па­дар­цы, вар­та змя­ніць сваю свя­до­масць.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ, "Звязда"

Каментаваць


*