Балада аб Смаргоні

25.01.2014 18:35Views:

ligutaУсё блі­жэй да нас 100-год­дзе па­чат­ку ад­на­го з са­мых кро­ва­пра­літ­ных і маш­таб­ных уз­бро­е­ных кан­флік­таў у гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва — Пер­шай су­свет­най вай­ны. Ужо вя­до­ма, што асноў­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, пры­све­ча­ныя гэ­тай па­дзеі, прой­дуць у Смар­го­ні. І не­вы­пад­ко­ва. Ме­на­ві­та гэ­ты ку­то­чак гро­дзен­скай зям­лі быў ад­ным з эпі­цэнт­раў мі­ну­ла­га, ме­на­ві­та тут Вя­лі­кая вай­на (так на­зы­ва­лі яе ў між­ва­ен­ны пе­ры­яд)па­кі­ну­ла адзін з тых сля­доў, які ўжо ні­ко­лі не са­трэц­ца з на­род­най па­мя­ці. Ад­нак, ня­гле­дзя­чы на шмат­лі­кія стра­ты, Смар­гонь вы­ста­я­ла, не ска­ры­ла­ся во­ра­гу… 

Пра ге­ра­іч­ную аба­ро­ну го­ра­да мож­на рас­па­вя­даць шмат. Толь­кі лепш за да­след­чы­ка Пер­шай су­свет­най вай­ны Ула­дзі­мі­ра Лі­гу­ты пра гэ­та ні­хто не рас­ка­жа. Ва­ен­ны гіс­то­рык зай­ма­ец­ца гэ­тай тэ­май столь­кі, коль­кі ся­бе па­мя­тае. Дзя­ку­ю­чы яму ста­лі вя­до­мы­мі ці­ка­выя фак­ты аб па­дзе­ях ста­га­до­вай даў­ні­ны, пра што ён на­пі­саў у кні­гах «На­ша кроў ля Смар­го­ні» і «Ля Смар­го­ні, пад зна­кам свя­то­га Ге­ор­гія».

— Ула­дзі­мір Мі­ка­ла­е­віч, сён­ня ўсё час­цей га­во­раць пра Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну. Вы ж узя­лі­ся за тэ­му за­бы­тую і ма­ла­вя­до­мую. Ад­куль з’я­ві­ла­ся ці­ка­васць да па­дзей 100-га­до­вай даў­ні­ны?

— У шко­ле і ў вай­ско­вым ву­чы­лі­шчы я ву­чыў­ся ў Ры­зе. Ад­ной­чы сля­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны — тран­шэі, ако­пы, ямы блін­да­жоў — уба­чыў ля во­зе­ра Ба­бі­тэ, што не­да­лё­ка ад го­ра­да. Там зна­хо­дзі­лі­ся і рус­кія мо­гіл­кі з ты­ся­ча­мі па­ха­ва­ных, якія бы­лі ста­ран­на ўпа­рад­ка­ва­ны і да­гле­джа­ны. Усё гэ­та мя­не прос­та ўра­зі­ла! Пас­ля стаў ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­ны. Да­ве­даў­ся, што ў цэнт­ры Ры­гі, у му­зеі ла­тыш­скіх страл­коў, змя­шча­ец­ца вель­мі доб­рая экс­па­зі­цыя не толь­кі гра­ма­дзян­скай, а і Пер­шай су­свет­най вай­ны. Па­гля­дзеў. За­тым мне ста­ла вя­до­ма, што ма­ну­мен­таль­ныя Брац­кія мо­гіл­кі ў Ры­зе бы­лі ство­ра­ны ме­на­ві­та пас­ля Пер­шай су­свет­най. Ста­ла ці­ка­ва — хто там па­ха­ва­ны? Так я па­чаў да­вед­вац­ца неш­та но­вае, за­ха­піў­ся і толь­кі паз­ней зра­зу­меў, што звы­чай­ная ці­ка­васць пе­ра­рас­ла ў спра­ву, якой я зай­ма­ю­ся і сён­ня.

22-15

— Вы, ба­дай што, адзі­ны да­след­чык Смар­го­ні па лі­ніі Вя­лі­кай вай­ны. Якім чы­нам ча­ла­век, які на­ра­дзіў­ся ва Ула­дзі­вас­то­ку, ака­заў­ся ў слаў­ным ку­точ­ку бе­ла­рус­кай зям­лі і па­чаў ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй гэ­та­га краю?

— Та­кі лёс вай­скоў­цаў: не ве­да­еш, ку­ды па­шле Ра­дзі­ма. Пас­ля за­кан­чэн­ня вай­ско­ва­га ву­чы­лі­шча ў Ры­зе я слу­жыў пад Мур­ман­скам, а ў 1997 го­дзе тра­піў у смар­гон­скі гар­ні­зон. Спа­чат­ку пра­хо­дзіў служ­бу ў час­цях ра­кет­ных вой­скаў стра­тэ­гіч­на­га пры­зна­чэн­ня. За­тым за­кон­чыў ва­ен­ную ака­дэ­мію ў Маск­ве. З 1992 го­да я — у па­гра­ніч­ных вой­сках Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ад­куль з па­са­ды на­чаль­ні­ка ву­чэб­на­га па­гра­ніч­на­га атра­да пай­шоў у за­пас.

Быў­шы ў Смар­го­ні, і пад­час служ­бы, і ў дні ад­па­чын­ку ў ля­сах і па­лях час­та су­стра­каў сля­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны. Тое, што яны ад­но­сі­лі­ся ме­на­ві­та да гэ­тай вай­ны, бы­ло зра­зу­ме­ла яшчэ па ўба­ча­ным у Ры­зе. У смар­гон­скай ра­ён­най га­зе­це з ці­ка­вас­цю чы­таў пуб­лі­ка­цыі на тэ­му ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­ны, якія рых­та­ва­ла На­дзея Мар­ка­ва, за­ха­валь­ні­ца фон­даў мяс­цо­ва­га му­зея. Па­тро­ху ад­клад­ваў у свой ар­хіў пра­чы­та­нае ў га­зе­тах, ча­со­пі­сах, кні­гах. Ад­нак усё роў­на для мя­не, як ва­ен­на­га ча­ла­ве­ка, шмат што за­ста­ва­ла­ся не­зра­зу­ме­лым і ў апі­сан­ні тых па­дзей, і ў пры­зна­чэн­ні та­го, што мы на­зы­ва­ем «сля­да­мі вай­ны». Пас­ля зваль­нен­ня ў за­пас я пе­ра­гле­дзеў увесь да­ку­мен­таль­ны ма­тэ­ры­ял смар­гон­ска­га му­зея. Праў­да, ні­чо­га знач­на­га не знай­шоў: да­ку­мен­таў аб ва­ен­ных дзе­ян­нях у бе­ла­рус­кіх ар­хі­вах і біб­лі­я­тэ­ках ня­ма. А спра­ва ў тым, што фран­та­выя час­ці, якія ста­я­лі ка­ля Смар­го­ні, ад­праў­ля­лі свае да­ку­мен­ты ў штаб ар­міі ў Ма­ла­дзеч­на, ад­туль яны іш­лі ў стаў­ку, у Ма­гі­лёў, за­тым эша­ло­на­мі да­ку­мен­ты на­кі­роў­ва­лі­ся ў мас­коў­скі і пет­ра­град­скі ар­хі­вы. Там і трэ­ба бы­ло шу­каць. Атры­ма­ла­ся не­каль­кі ра­зоў па­пра­ца­ваць у Ра­сій­скім дзяр­жаў­ным і Ра­сій­скім дзяр­жаў­ным ва­ен­на-гіс­та­рыч­ным ар­хі­вах, што ў Маск­ве.

22-13

— І якія та­ям­ні­цы ад­кры­лі­ся пе­рад ва­мі? Ці ўсё бы­ло прад­ка­заль­на?

— Усё ста­ла на мес­ца ў ма­ім уяў­лен­ні пра тыя па­дзеі. Кар­ты, жур­на­лы ва­ен­ных дзе­ян­няў, схе­мы па­ха­ван­няў і проз­ві­шчы па­лег­лых, уз­на­га­род­ныя ліс­ты з апі­сан­нем подз­ві­гаў і за­га­ды — гэ­тыя да­ку­мен­ты да­поў­ні­лі ўспа­мі­ны ўдзель­ні­каў Пер­шай су­свет­най і да­зво­лі­лі ўба­чыць кар­ці­ну подз­ві­гу і тра­ге­дыі 810-дзён­на­га су­праць­ста­ян­ня ля Смар­го­ні. І ўжо з ма­тэ­ры­я­ла­мі, са­бра­ны­мі тут, у 2004 го­дзе я вы­сту­паў на між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі «Апош­няя вай­на Ра­сій­скай ім­пе­рыі» ў Ра­сій­скай ака­дэ­міі на­вук. Там па­зна­ё­міў­ся з Ві­та­лем Ска­ла­ба­нам, які пад­рых­та­ваў дак­лад аб бе­ла­рус­кіх бе­жан­цах. Ён і пра­па­на­ваў мне рас­ка­заць пра Смар­гонь у дру­ку і на­пі­саць кні­гу.

— Смар­гонь у Пер­шую су­свет­ную ча­сам па­раў­ноў­ва­юць са Ста­лін­гра­дам пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най. Што аб’­яд­ноў­вае гэ­тыя га­ра­ды і ці вар­та іх ста­віць по­бач?

— Да Ста­лін­гра­да Смар­гонь па­доб­ная па сту­пе­ні раз­бу­рэн­ня і лю­тас­ці во­сень­скіх ба­ёў 1915 го­да. А вось што ты­чыц­ца пра­цяг­лас­ці су­праць­ста­ян­ня, то тут Смар­гонь лепш су­ад­нес­ці з бла­кад­ным Ле­нін­гра­дам у Вя­лі­кую Ай­чын­ную. На смар­гон­скай зям­лі ра­сій­ская ар­мія 810 дзён упар­та су­праць­ста­я­ла во­ра­гу! Вось што я пра­чы­таў ва ўспа­мі­нах ня­мец­кіх афі­цэ­раў, якія тра­пі­лі ў па­лон: «Як жа так? Рус­кія зда­лі Брэст, Грод­на, Віль­ню, а ля гэ­та­га ма­лень­ка­га га­рад­ка б’юц­ца да смер­ці…» Вя­до­ма, што пад ура­жан­нем ба­ёў у Смар­го­ні — Крэ­ва ўлет­ку 1917 го­да ўжо ў наш час у гер­ман­скім бун­дэс­ве­ры быў на­пі­са­ны «Смар­гон­скі марш», які там гу­чыць і дагэтуль.

22-12

— Атрым­лі­ва­ец­ца, што са­праў­ды — «хто пад Смар­гон­ню не бы­ваў, той вай­ны не ба­чыў»?

— Гэ­тае вы­каз­ван­не — тра­гіч­ны сал­дац­кі фальк­лор. Так ка­за­лі і пра ін­шыя жах­лі­выя мес­цы той вай­ны. Ад­нак ра­цыя ў гэ­тых сло­вах, без­умоў­на, ёсць. Баі за Смар­гонь бы­лі вель­мі страш­ны­мі. На­шы вай­скоў­цы атры­ма­лі за­гад: «Ста­яць на­смерць! Ні кро­ку на­зад! За на­мі — Ра­сія». Толь­кі ў адзін дзень — 25 ве­рас­ня 1915 го­да — за­гі­ну­ла 5,5 ты­ся­чы нем­цаў і 3,5 ты­ся­чы рус­кіх сал­дат гвар­дзей­скіх пал­коў. У па­ру­шэн­не ўсіх за­га­даў бы­ло скла­дзе­на пе­ра­мір’е, каб са­браць за­бі­тых і па­ра­не­ных з по­ля бою ля ра­кі Ві­ліі. Смар­гонь по­тым на­за­вуць «мёрт­вым го­ра­дам»: ён бу­дзе цал­кам раз­бу­ра­ны і спа­ле­ны. Пас­ля вай­ны з 16 ты­сяч жы­ха­роў сю­ды вер­нуц­ца ўся­го 130 ча­ла­век…

— А хто яны — ге­роі Смар­го­ні?

— Я пры­трым­лі­ва­ю­ся та­го пунк­ту гле­джан­ня, што ге­роі — тыя, хто ў Смар­го­ні зма­гаў­ся з во­ра­гам. А во­ра­гам бы­лі нем­цы. Ра­сій­ская ім­пе­ра­тар­ская ар­мія, вер­ная пры­ся­зе і во­ін­ска­му аба­вяз­ку, да смер­ці ста­я­ла на бе­ла­рус­кай зям­лі, утрым­лі­ва­ю­чы фронт да 1917 го­да, ду­ма­ю­чы пра Пе­ра­мо­гу. Ужо вя­до­мы ім­ёны 838 сал­дат, унтэр-афі­цэ­раў, афі­цэ­раў і ге­не­ра­лаў ра­сій­скай ар­міі, Ге­ор­гі­еў­скіх ка­ва­ле­раў, уз­на­га­ро­джа­ных за подз­ві­гі ў ба­ях ля во­зе­ра Віш­не­ва, Смар­го­ні і Крэ­ва ў 1915 — 1917 га­дах.

22-11

— Ім вы і пры­свя­ці­лі сваю кні­гу «Ля Смар­го­ні, пад зна­кам свя­то­га Ге­ор­гія»?

— Пра ге­ро­яў Смар­го­ні ў 1915—1917 га­дах пі­са­лі га­зе­ты і ча­со­пі­сы, мно­гія во­е­на­чаль­ні­кі і гра­мад­скія дзея­чы бы­ва­лі на гэ­тым участ­ку фрон­ту. Вя­до­ма, што лю­дзі, якія ва­я­ва­лі тут у роз­ныя га­ды, па­кі­ну­лі свае ўспа­мі­ны ў ме­му­ар­най і мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры. Кож­ны з іх па-свой­му ба­чыў і ацэнь­ваў тыя па­дзеі, але яны бы­лі адзі­ныя ў тым, што лю­бі­лі сваю Ра­дзі­му і га­то­вы бы­лі ад­даць за яе жыц­цё. Я аца­ніў тыя па­дзеі па-свой­му, пры­свя­ціў­шы кні­гу ге­ро­ям Смар­го­ні.

— Ці маг­чы­ма сён­ня ўста­на­віць імё­ны сал­дат ра­сій­скай ар­міі, якія за­гі­ну­лі пад Смар­гон­ню?

— Ім­ёны вель­мі мно­гіх ад­на­віць мож­на. Ар­хі­вы ўсіх час­цей ім­пе­ра­тар­скай ар­міі зна­хо­дзяц­ца ў Маск­ве, у Ра­сій­скім дзяр­жаў­ным ва­ен­на-гіс­та­рыч­ным ар­хі­ве. На жаль, ня­ма толь­кі шмат якіх да­ку­мен­таў за ле­та — во­сень 1917 го­да.

Бы­вае, што пэў­ныя вы­пад­ко­вас­ці на­вод­зяць ця­бе на па­трэб­на­га ча­ла­ве­ка, на яго імя, яго лёс. Так бы­ло і ў ма­ёй сям’і. Ад­ной­чы ў На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі пра­хо­дзі­ла вы­ста­ва фо­та­здым­каў Пер­шай су­свет­най вай­ны. Пра гэ­та ў дру­ку з’я­віў­ся рэ­пар­таж з фо­та­здым­ка­мі. І на ад­ным з іх быў мой дзед! Гэ­та быў фо­та­зды­мак з аль­бо­ма фран­та­во­га ле­ка­ра, зроб­ле­ны ў ра­ё­не «Фер­ды­нан­да­ва­га но­са» (кан­фі­гу­ра­цыя фрон­ту, па­доб­ная на доў­гі нос бал­гар­ска­га ца­ра Фер­ды­нан­да). Та­кіх участ­каў фрон­ту бы­ло шмат. Быў ён і ў Смар­го­ні, ка­ля Дзвін­ска ў 1916 го­дзе.

Мой та­та на­ра­дзіў­ся ў 1920-м і доб­ра па­мя­таў свай­го баць­ку, які па­мёр у 1939 го­дзе. Ён заў­сё­ды ха­дзіў з ба­ра­дой, пра што свед­чы­лі фо­та­здым­кі, якія за­хоў­ва­лі­ся ў ха­це. Та­му мой баць­ка па­знаў яго ад­ра­зу і на гэ­тым фо­та­здым­ку. Я пра­сіў сяб­роў пра­ве­рыць у ар­хіў­ных спі­сах пал­ка яго проз­ві­шча. І яно бы­ло! У ве­да­мас­ці на вы­да­чу ты­ту­ню і мы­ла.

22-10

— Ці праў­да, што ме­на­ві­та ля Смар­го­ні ад­бы­лі­ся пер­шыя га­за­выя ата­кі?

— Упер­шы­ню нем­цы вы­ка­рыс­та­лі га­зы су­праць ра­сій­скіх вой­скаў у Поль­шчы 31 мая 1915 го­да. У Смар­го­ні гэ­ты жах ад­быў­ся 12 каст­рыч­ні­ка 1915 го­да су­праць 3-й гвар­дзей­скай пя­хот­най ды­ві­зіі. У да­лей­шым га­за­выя ата­кі ўвай­шлі ў раз­рад звы­чай­ных ба­я­вых дзе­ян­няў і час­цей за ўсё пра­во­дзі­лі­ся пра­ціў­ні­кам, зы­хо­дзя­чы з умоў мяс­цо­вас­ці на ўчаст­ку ад Смар­го­ні да Крэ­ва. Толь­кі ў нач­ной ня­мец­кай га­за­вай ата­цы з 2 на 3 жніў­ня 1916 го­да ка­ля стан­цыі Смар­гонь бы­лі смя­рот­на атру­ча­ны 3000 сал­дат і афі­цэ­раў Каў­каз­скай грэ­на­дзёр­скай ды­ві­зіі. Ра­сій­скія ж вой­скі, упер­шы­ню на сва­ім фрон­це, га­зы ўжы­лі ме­на­ві­та на ўскра­і­не Смар­го­ні 6 ве­рас­ня 1916 го­да. Уво­гу­ле, жах­лі­выя па сва­іх на­ступ­ствах га­за­выя ата­кі з бо­ку ня­мец­кіх і рус­кіх вой­скаў у Смар­го­ні ўвай­шлі пры­кла­да­мі ў сур’­ёз­ныя да­сле­да­ван­ні аб «га­за­вай вай­не» ў га­ды Пер­шай су­свет­най.

— Гэ­ты край быў пра­слаў­ле­ны і подз­ві­гам «Му­рам­ца» № 16. Што кан­крэт­на звя­за­на з гэ­тай гіс­то­ры­яй?

— Гэ­та бы­ла адзі­ная ба­я­вая стра­та та­ко­га са­ма­лё­та на тэ­ры­то­рыі пра­ціў­ні­ка ў ра­сій­скай авія­цыі за ўсю вай­ну! Пад­час бом­ба­кі­дан­ня з «Му­рам­ца» № 16 у не­бе за­вя­заў­ся па­вет­ра­ны бой. Яго і «Мо­ран-Па­ра­соль» № 770 ра­да­во­га Ян­са­на ата­ка­ва­лі два ня­мец­кія «Аль­бат­ро­сы» і два «Фо­ке­ры». У «Мо­ран-Па­ра­со­ля» за­еў ку­ля­мёт, і ён вый­шаў з бою. «Ілья Му­ра­мец» № 16 стаў губ­ляць вы­шы­ню. Ку­ля­мёт­ным аг­нём яго экі­паж збі­лі тры ня­мец­кія зні­шчаль­ні­кі, але бам­ба­вік не­ча­ка­на зва­ліў­ся ў што­пар і стаў рас­сы­пац­ца ў па­вет­ры. На зям­лі ў ра­ё­не вёс­кі Чух­ны, што ка­ля Крэ­ва, ся­род аб­лом­каў нем­цы знай­шлі це­лы ча­ты­рох рус­кіх авія­та­раў. Пас­ля ўсе чле­ны экі­па­жа — па­руч­ні­кі Д. Мак­шэ­еў, М. Рах­мін, Ф. Га­і­баў і А. Кар­паў — бы­лі па­смя­рот­на ўзна­га­ро­джа­ны «за бяс­страш­насць і са­ма­ах­вяр­насць у ня­роў­ным баі» ор­дэ­на­мі свя­то­га Ге­ор­гія 4-й сту­пе­ні.

— Якім быў эпі­лог аба­ро­ны пад Смар­гон­ню?

— Да ле­та 1917-га тут бы­ло са­бра­на ве­лі­зар­нае вой­ска, пры­чым рус­кія знач­на пе­ра­ўзы­хо­дзі­лі нем­цаў у ар­ты­ле­рыі і жы­вой сі­ле. Толь­кі ў вой­сках на­зі­раў­ся па­лі­тыч­ны рас­кол, та­му на­ступ ра­сій­скай ар­міі пос­пе­ху не меў: фронт быў прак­тыч­на пра­рва­ны, ад­нак сал­да­ты не пай­шлі на­сту­паць да­лей. У снеж­ні ў мяс­тэч­ку Со­лы бы­ло за­клю­ча­на пе­ра­мір’е з нем­ца­мі. 18 лю­та­га 1918 го­да тэр­мін пе­ра­мір’я скон­чыў­ся, і гер­ман­скія вой­скі па ўсім фрон­це пе­рай­шлі ў на­ступ. Су­пра­ціў­лен­не рус­кіх час­цей, якія за­ста­ва­лі­ся, бы­ло зла­ма­на. Узяў­шы Смар­гонь, нем­цы пай­шлі на Мінск. Ра­сія ў са­ка­ві­ку вый­шла з вай­ны, пад­пі­саў­шы Брэсц­кі мір. А ў ліс­та­па­дзе Гер­ма­нія па­цяр­пе­ла па­ра­жэн­не на за­ха­дзе, і вай­на скон­чы­ла­ся. Як ні па­ра­дак­саль­на, але ў лі­ку пе­ра­мож­цаў Ра­сіі не бы­ло…

— Ня­даў­на мы ад­зна­чы­лі 100-год­дзе, як скон­чы­ла­ся Пер­шая су­свет­ная вай­на. Што сён­ня ро­біц­ца дзе­ля ўша­на­ван­ня па­мя­ці за­гі­ну­лых пад Смар­гон­ню?

— Пла­ну­ец­ца ад­крыц­цё ме­ма­ры­я­ла, пры­све­ча­на­га 810-дзён­на­му су­праць­ста­ян­ню ля Смар­го­ні. Па сло­вах прад­стаў­ні­коў Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, ужо ў лі­пе­ні за­вер­шыц­ца пра­ца па яго ства­рэн­ні. Да­рэ­чы, у план асноў­ных ме­ра­пры­ем­стваў мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, звя­за­ных са ста­год­дзем па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны, ува­хо­дзіць і Смар­гонь. У лі­пе­ні яны пла­ну­юць пра­вес­ці ва­ен­на-гіс­та­рыч­ны фес­ты­валь «Смар­гонь. Год 1915». Так­са­ма вя­до­ма, што ў да­ку­мен­таль­най кі­на­стуж­цы, пры­све­ча­най па­дзе­ям Пер­шай су­свет­най вай­ны, якую зды­мае мін­культ Ра­сіі, ёсць і эпі­зод аб Смар­го­ні. А тэ­ле­ра­дыё­вя­шчаль­ная ар­га­ні­за­цыя Са­юз­най дзяр­жа­вы зды­мае кі­на­стуж­ку «Ба­таль­ён смер­ці», дзе бу­дзе рас­каз­вац­ца пра жа­но­чы ба­таль­ён Ма­рыі Бач­ка­ро­вай, які дыс­ла­цы­ра­ваў­ся ка­ля Смар­го­ні ле­там 1917 го­да. Ад­ным сло­вам, дзе­ля ўша­на­ван­ня па­мя­ці не толь­кі тых, хто за­гі­нуў пад Смар­гон­ню, а ўво­гу­ле пад­час Пер­шай су­свет­най, ро­біц­ца ня­ма­ла. Спа­дзя­ю­ся, што не­ўза­ба­ве мы ў гэ­тым упэў­нім­ся!

Гу­та­ры­ла Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА, "Звязда"

Фо­та з ар­хі­ва Ула­дзі­мі­ра ЛІ­ГУ­ТЫ

 

Каментаваць


*