У Маладзечне ў “Батлейку” на святы прыляціць Карлсан

22.12.2013 00:27Views:

karlsanСвяточныя ранішнікі пачаліся ў маладзечанскім лялечным тэатры 18 снежня. Скончацца яны пасля 5 студзеня.

У “Батлейку” Карлсан прыляціць не адзін, а з цэлай групай падтрымкі. З ім будзе Малыш, Дзед Мароз, Снягурачка і іншыя казачныя героі, прытым не толькі добрыя. Сярод іх будуць нават рабаўнікі. 

Героі будуць гуляць з маленькімі гледачамі, плесці інтрыгі, а потым іх разблытваць.

Дзед Мароз са Снягурачкай збяруць усіх гледачоў каля навагодняй ёлкі, павіншуюць і ўручаць салодкія прызы.

– Каляды ды Новы год – сямейныя святы, – лічыць галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Мікалай Андрэеў. – І галоўныя святы ў нашым тэатры. Галоўнае, што ў іх удзельнічаюць усе дзеці.

Таксама некалькі ранішнікаў будуць дабрачыннымі: для сірот, дзяцей-інвалідаў і дзяцей з цяжкіх сямей.

Аддзел інфармацыі

Фота nkozlov.ru

Каментаваць


*