На выставе ў Вілейцы пакажуць навагоднія паштоўкі і дызайнерскія цацкі

19.12.2013 23:51Views:

vilejkaУ выставачнай зале імя Сілівановіча краязнаўчага музея 20 снежня пачынаецца выстава “Навагодняя паштоўка”.

На ёй прадставяць калекцыю паштовак з фондаў музея: тыя, якімі віншавалі ў 50-90 гады мінулага стагоддзя. А таксама пакажуць паштоўкі, які прынясуць на адкрыццё выставы жыхары горада. 

Таксама можна будзе пабачыць працы з ўстаноў адукацыі: дызайнерскія ёлачныя цацкі і ёлкі, вырабы на калядную тэматыку.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў 16 гадзін, паведаміла навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей.

Алесь ВЫСОЦКІ, "РГ"

Фота evesnewyear.com

Каментаваць


*