Выстава батлеек адкрылася ў Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі

17.12.2013 23:40Views:

ava_batВыстава батлеек "Цуд у Вiфлеемскую ноч" адкрылася ў Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі. Экспазіцыя прысвечана гісторыі батлеечных тэатраў у Беларусі і каталіцкай традыцыі будаўніцтва калядных ясляў (шопак). Прысутным былі прадстаўлены батлейкі, выкананыя ў розных тэхніках у цяперашнш час, а таксама рэканструкцыі народных батлеек XVIII-XIX стагоддзяў. 

Гарадзенцы убачылі рэканструяваную Магілёўскую батлейку другой паловы XIX стагоддзя, двух'ярусную саламяную Вілейскую батлейку, рэканструкцыю Ельнінскай батлейкі канца XVIII-пачатку XIX стагоддзя, некалькі сямейных батлеек, выкананых беларускімі майстрамі. Таксама экспазіцыю дапоўнілі калекцыі лялек для батлеек і заходнееўрапейскія гравюры XIX стагоддзя, якія паказваюць калядныя сюжэты. Выстава працягнецца да канца студзеня.

Алена Залацінка, фота Ёзафа Бялевіча, "Радыё Рацыя"

Каментаваць


*