У Смаргоні ўсталююць помнік знакамітай мядзведжай акадэміі

15.11.2013 22:13Views:

akademijaУвекавечыць у Смаргоні памяць аб існаванні ў горадзе калісьці знакамітай мядзведжай школы прапанаваў ураджэнец Смаргоні, заслужаны дзеяч мастацтваў, скульптар Уладзімір Церабун. У цяперашні час працы над помнікам набліжаюцца да завяршэння. Ён будзе ўяўляць сабой скульптурную групу − мядзведзя з павадыром-скамарохам. Аўтар прыступіў да вырабу глінянага злепка ў натуральную велічыню, на падставе чаго вырабяць чыгунную скульптуру.

Школа дрэсіроўкі мядзведзяў дзейнічала ў Смаргоні ў 17 − сярэдзіне 19 стагоддзяў. Лічыцца, што яе заснавалі князі Радзівілы.У перыяд росквіту ў “акадэміі” дрэсіравалі адначасова да 10 мядзведзяў і некалькі малпаў.

Для навучання набіралі толькі маладых самцоў . Навучанне доўжылася каля шасці гадоў, уключаючы трэніроўкі, якія праводзілі пасля вяртання скамарохаў са сваімі выхаванцамі на зімоўку з розных кірмашоў. Вучоба ў “Мядзведжай акадэміі” давала надзвычайны вынік, выступленні яе выхаванцаў заўсёды з захапленнем ўспрымаліся на кірмашах не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе. Школа атрымала шырокую вядомасць. Верагодна, канчаткова мядзведжы промысел загас ў Смаргоні пасля ўказа Сената аб забароне мядзведжай камедыі ў 1870 годзе. Аднак аж да 30-х гадоў XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі бадзяжных цыганоў з мядзведзем называлі “смаргонскі настаўнік з вучнем”, а сумніўную навучальную ўстанову − “смаргонскай акадэміяй”.

Як паведамілі ў райвыканкаме, з’яўленне новай славутасці горада фінансуецца з мясцовага бюджэту. Скульптурная кампазіцыя ўпрыгожыць цэнтральную алею гарадскога парку. Чакаецца, што яе адкрыццё адбудзецца да Каляд.

Паводле БелТА

Фота artsalonrk.ru

Каментаваць


*