Смаргонцы рыхтуюць выставу па нумізматыцы і баністыцы, якая яшчэ ніколі не экспанавалася

13.11.2013 22:39Views:

numizmatykaВыстава па нумізматыцы (гісторыя манетнай чаканкі і грашовага абароту) і баністыцы (гісторыі грашовых знакаў і бонаў) запрацуе ў гісторыка-краязнаўчым музеі ў снежні. Гэта фондавая калекцыя яшчэ ніколі не экспанавалася. 

Музею даводзіцца не проста, бо няма патрэбнага выставачнага абсталявання і супрацоўнікі ўсё рыхтуюць самі, распавяла дырэктар музея Любоў Белуш. Цяпер якраз ствараюць планшэты.

Музей прадставіць вялікую каштоўную калекцыю. Сярод экспанатаў манеты з розных краін ад часоў ВКЛ да сённяшняга дня. Ёсць і вельмі рэдкія, якія амаль нідзе не пабачыш. Папяровыя грошы прадстаўленыя ад канца 19 стагоддзя.

Як адзначыла Любоў Белуш, музей будзе імкнуцца не толькі паказаць экспанаты, але і расказаць пра іх гісторыю. Плануецца змясціць старыя тэматычныя фотаздымкі і актыўна ўжываць мультымедыя.

Настасся РОЎДА, "Рэгіянальная газета"

фота zastavki.com

Каментаваць


*