У Маладзечна будзе пастаўлена опера, прысвечаная М. К. Агінскаму

04.11.2013 23:30Views:

opera1_265_205На сцэне Палаца культуры Маладзечна будзе пастаўлена опера «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт». Яе стваральнікамі з’яўляюцца беларускі кампазітар Алег Залётнеў і Сяргей Макарэй, аўтар лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык. Музычны кіраўнік оперы -- заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Рыгор Сарока. 

— Прэм’ера прызначана на 12 і 14 снежня, – расказвае Р. Сарока. – Ужо надрукаваны афішы, з учарашняга дня ў касах Палаца культуры пачаўся продаж білетаў. Іх можна таксама набыць праз інтэрнэт на сайце www.kvitki.by. Кошт уваходных білетаў на такую адметную пастаноўку сімвалічны – 80-100 тысяч рублёў.

Работа над операй працягваецца: шыюцца касцюмы, вырабляюцца дэкарацыі, шліфуюцца асобныя сцэны. Няма сумнення, што пастаноўка атрымаецца і опера ўвойдзе ў гісторыю не толькі нацыянальнага музычна-драматычнага мастацтва. Кожны чытач газеты, любы працоўны калектыў можа ўнесці свой уклад у яе стварэнне – дапамагчы фінансава ў перыяд падрыхтоўкі, набыць білеты на сам спектакль. Гэта стане данінай памяці славутаму кампазітару і вядомаму палітыку, аўтару бессмяротнага паланэза М.-К. Агінскаму, лёс якога звязаны і з маладзечанскім краем.

Алесь САВІЦКІ, "Маладзечанская газета"

Каментаваць


*