У Астраўцы адкрылася выстава Эдуарда Мацюшонка

01.11.2013 14:27Views:

vystava macushonkaУ сераду, 30 кастрычніка, адбылося адкрыццё выставы жывапісу мастака з Вілейкі Эдуарда Мацюшонка “Адна зямля. Язэпу Драздовічу прысвячаецца”.

Праходзіць выстава ў дзіцячай школе мастацтваў. Арганізаваў яе Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей. 

Як паведамляла “РГ”, гэта выстава нядаўна праходзіла ў Глыбокім. У Астраўцы мастак яе дапоўніў працамі, звязанымі з Астравеччынай.

Алесь ВЫСОЦКІ, "Рэгіянальная газета"

Фота забяспечана Эдуардам МАЦЮШОНКАМ

 

Каментаваць


*