Зберажом казку!

23.09.2013 23:40Views:

zalesse

Як жа шмат у нас дзетак! Пра гэта міжволі падумала, калі выпадкова завітала з унучкай на дзіцячую пляцоўку, што аднавілася сёлета на вуліцы Піянерскай. Тут ёсць чым пазабаўляцца і дашкалятам, якіх суправаджаюць маладыя мамы, таты або шчаслівыя бабулі-дзядулі, і малодшым школьнікам, і нават старшакласнікам.

Арэлі, горкі, гушкалкі і многае іншае. Усё гэта з’явілася дзякуючы некалькім праектам «Сяльчанкі», а даводзіць да ладу месца адпачынку для дзетак дапамагалі і дапамагаюць неабыякавыя жыхары Залесся. Дзякуй ім за гэта! Супольная праца прынесла добры плён!

Вельмі прыкра, што не ўсе ўмеюць цаніць прыгожае! Ці ж абавязкова мажнаму школьніку лезці на горку, разлічаную на трохгадовую малечу? У выніку — першыя паломкі. Яшчэ адна праблема — смецце, якое даводзіцца прыбіраць жыхарам суседніх дамоў.

Тамара Ліс

Фота Алы Шыцікавай

Каментаваць


*