Фэст “Залессе збірае сяброў” пройдзе ў Залессі на Смаргоншчыне

04.09.2013 15:41Views:

zalesse3Фэст “Залессе збірае сяброў”, які традыцыйна праводзіцца ў Залессі на Смаргоншчыне напачатку жніўня, сёлета запланавана правесці 21 верасня, напярэдадні дня нараджэння славутага ўладара палаца-паркавага ансамбля ў Залессі Міхала Клеафаса Агінскага.

Пакуль рэканструкцыя палаца не закончана, месцам для правядбзення свята стане пляцоўка непадалёку ад сядзібы Агінскіх. 

Фэст “Залессе збірае сяброў” пачалі праводзіць некалькі гадоў таму, калі тагачасны старшыня Залескага сельвыканкама, а зараз старшыня пярвічнай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Сяльчанка” Ала Шыцікава, атрымаўшы грант на правядзенне свята ў рамках “Мясцовай павесткі-21”, сабрала літаральна з усяго свету людзей, якія нарадзіліся ў Залессі і яго ваколіцах або жылі тут.

З таго часу фэсты праходзяць штогод.

Наталія Валынец, "Гродзенская праўда"

Каментаваць


*