Групу жанчын з залескай ”Сяльчанкі” запрасілі на цікавы фестываль у Польшчу

06.06.2013 22:34Views:

LublinРазам з ландшафтным дызайнерам Наталляй Манаенкавай яны збіраюцца здзівіць горад Люблін сваімі цікавымі кампазіцыямі!

 

Tранснацыянальны фестываль паркавага мастацтва // Люблін 2013// Польшча 17 - 23 чэрвеня ў Любліне адбудзецца транснацыянальны фестываль паркавага мастацтва.

 

Задача фестывалю - на працягу тыдня сумеснымі намаганнямі стварыць у горадзе новы грамадскі парк.
Ці з'яўляецца сумесная і добраахвотная праца сёння ўтопіяй? Ці можа яна стаць творчым і палітычным актам, накіраваным на пераадоленне сацыяльных, палiтычных і культурных межаў?

 
Нацыянальныя межы і мяжа ЕЗ прыводзяць да ўсталявання іерархіікультур і грамадзянскай прыналежнасці. Гісторыя паказвае, што мы працягваем цікавіцца адно адным і тым самым супраціўляемся штучнаму размежаванню. Гэта і ёсць працэс збліжэння і камунікацыі, які не можа быць здзейснены выключна "наверсе", ці то размова ідзе пра эканамічныя рэформы, ці то пра рэгуляваныя праграмы міжнацыянальнага культурнага абмену.

 

Праз самаарганізацыю і прамую ўзаемадапамогу мы можам вярнуць сабе непасрэднасць кантактаў і сумесную працу, не заснаваную на найме альбо прымусе.
Калектыўнае добраахвотнае дзеянне можа стацца адказам на палітыку раз'яднання і камерцыялiзацыю чалавечых зносін.

Каментаваць


*