Юбілей

01.06.2013 14:24Views:

jubilej15 траўня адзначала юбілей Ірына Васільеўна Дудко, былы дырэктар Залескай сярэдняй школы і настаўніца рускай мовы і літаратуры. Маладым спецыялістам яна прыйшла на працу ў мясцовую школу і аддала ёй шмат год свайго жыцця, шмат часу, сіл і энергіі. Павіншаваць паважанага чалавека завіталі яе былыя калегі Галіна Сямёнаўна Рыжэвіч, Ніна Міхайлаўна Шэленгоўская, Зінаіда Філіпаўна Мейсак, Вольга Пятроўна Мейсак, Кіра Канстанцінаўна Радзівонава, прадстаўнікі Залескай сярэдняй школы-сада, Залескага сельскага савета, раённага аддзела адукацыі, мясцовых грамадскіх арганізацый (ГА “Сяльчанка” і “Чырвоны Крыж”), былыя вучні, суседзі. Было вельмі радасна бачыць, што Ірына Васільеўна, нягледзячы на ўсе свае праблемы са здароўем, застаецца мудрым, разважлівым і светлым чалавекам, які не губляе цікавасці да жыцця і людзей!

Тамара Ліс і Тамара Казлоўская

Каментаваць


*