“Сяльчанка” ў Івянцы

14.07.2012 22:52Views:

Грамадская арганізацыя “Сяльчанка” з кожным годам набывае ўсе больш і больш сяброў ды партнёраў у працы. Вось і ў гэтым годзе мы атрымалі запрашэнне  з Івянца паўдзельнічаць у традыцыйным свяце “Цукеркавы фэст” у чэрвені. Актывісты “Сяльчанкі” і вакальная група ААТ “Смаргоньсілікатабетон” разам з жыхарамі Івянца былі ўдзельнікамі фэста. Наш “падворак” прывабліваў удзельнікау фэста смачнымі сырамі Людмілы Гружэўскай, цукеркамі ў выглядзе ружаў Веранікі Шчуроўскай, эксклюзіўнымі паштоўкамі і прыгожымі цацкамі Таццяны Кежун.  Івянчане цёпла сустракалі кожны нумар канцэртнай праграмы  нашых самадзейных артыстаў.

 

Цікавай і захапляючай гэта паездка стала дзякуючы разуменню і падтрымцы Алега Пятровіча Ліса, які выдзеліў нам аўтобус і  дапамог нашым жанчынам паказаць сваё майстэрства ў суседнім Валожынскім раене. Удзел у такіх святах надае нашай арганізацыі свой твар і  падымае яе імідж . Члены “Сяльчанкі” з цікавасцю прымаюць удзел у мерапрыемствах, гэта аб’ядноўвае жанчын і робіць іх жыцце больш напоўненым і цікавым.

 

   
   
   

 

 

Каментаваць


*