Лета ў дзіцячым садку

18.06.2012 23:07Views:

dziciachy sadЛета – пара адпачынку. І ў дзіцячым садзе таксама пачаўся летне-аздараўленчы перыяд. Для таго, каб адпачынак дзетак Залескага дзіцячага яслі-сада праходзіў весела і цікава, быў арганізаваны працоўны рэйд для бацькоў. На жаль, далёка не ўсе бацькі адклікнуліся на нашу просьбу аб дапамозе… Але сярод іх усё ж знайшліся добрасумленныя і адказныя, якія прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі дзіцячага садка. Максім Віктаравіч і Вольга Аляксандраўна Ермаловічы, Алег Мікалаевіч Шыман запоўнілі пяском пясочніцы. Ала Уладзіміраўна Гіль са сваёй свякроўю, Таццяна Юльянаўна Грышкевіч, Наталля Фёдараўна Нікіціна і Вольга Аляксандраўна Харкевіч фарбавалі тэрыторыю дзіцячай пляцоўкі. Вялікі вам дзякуй, сябры!

 

Выхавальнікі Залескага дзіцячага яслі-сада

Каментаваць


*