Запрашаем у міжнародныя валанцёрскія летнікі ў Беларусі

30.05.2012 22:45Views:

Запрашаем у міжнародныя валанцёрскія летнікі ў Беларусі

РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" запрашае маладзёнаў ва ўзросце 18-25 гадоў да ўдзелу ў міжнародных валанцёрскіх летніках.

Міжнародны англамоўны летнік у м. Ружаны (16-28 ліпеня) і рускамоўны - у в. Залессе (11 - 25 ліпеня) ладзяццаў межах праграмы "Замкі Беларусі".

Падчас валанцёрскіх летнікаў прадугледжана наступнаяпраца: уборка на тэрыторыі гістарычных аб'ектаў, праца па азеляненні, будаўнічыя працы.

У праграме летнікаў: навучальныя трэнінгі і майстар-класы, культурніцкія мерапрыемствы, экскурсіі, турыстынчны паходы.

Заяўкі для ўдзелу ў летніку ў вёсцы Залессе можна дасылаць на электронны адрасolga.khabibulina@gmail.com да 15 чэрвеня 2012. Адбор удзельнікаў адбудзецца да 18 чэрвеня 2012.

Даведка:

У РГА "БелАЮ" з 1998 года існуе праграма "Замкі Беларусі", у рамках якой штогод праводзяцца моладзевыя міжнародныя валанцёрскія летнікі на аб'ектах гісторыка-культурнага значэння. У розныя гады такія летнікі ладзіліся ў Міры, Нясвіжы, Наваградку, Смілавічах, Тарасаве, Залессі.

У гэтым годзе запланаваныя два летнікі: у мястэчку Ружаны (палацавы комплекс –былая рэзідэнцыя Сапегаў) і вёсцы Залессе (сядзіба М Агінскага).

Каментаваць


*