Гісторыя Залесся

09.10.2011 19:23Views:

Гісторыя ЗалессяМясцовасць, дзе цяпер знаходзіцца вёска Залессе, раней мела назву Дзербы. Верагодна, яна паходзіць ад слова “дзерба” – цаліна, неўзараная зямля, а слова “дзербаваць” азначае – здымаць мох, дзірван. Назва магла з’явіцца пасля таго, як высеклі лес і апрацавалі зямлю. Зрэшты, ёсць і іншыя версіі назвы.

Развітанне з Радзімай - Паланез №13 М. К. Агінскага

Залессе вядомае з XVI ст. як маёнтак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Узгадваецца ў 1690 годзе пры перапісе населеных пунктаў Смаргонскага каталіцкага прыходу.  У першай палове XVIII ст. маёнтак належаў ваяводу Марцыяну Агінскаму, а ў другой палове XVIII – яго жонцы і сыну Тадэвушу. З 1795 года Залессе знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.

З 1802 года ўладальнікам маёнтка становіцца палітык, грамадскі дзеяч і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. Менавіта ў гэты час Залессе сталі называць “Паўночнымі Афінамі” - за творчую атмасферу і гасціннасць. Лічылася прыкметай добрага густу заехаць сюды на шляху з Заходняй Еўропы ў Пецярбург (і на зваротным шляху!). Мясцовая эліта любіла бавіць літаратурна-музычныя вечары ў аранжарэі князя Міхала.

З 1886 года працуе станцыя Залессе Лібава-Роменскай чыгункі.

 

У 1897 годзе ў Залессі дзейнічаюць царква, вадзяны млын, паштовае аддзяленне, земскае народнае вучылішча. Варта зазначыць, што ў 1897 годзе на чыгуначнай станцыі пражывала 190 чалавек, а ў 1931 годзе – 138 жыхароў. Першая сусветная вайна не пайшла на карысць станцыі Залессе.

 

З 12.10. 1940 г. вёска Залессе – цэнтр сельскага сельсавета.

У 2004 тут налічвалася 411 двароў і 1030 жыхароў, працавалі Дом культуры, бібліятэка,  сярэдняя школа-сад, комплексна-прыёмны пункт, аддзяленне АСБ “Беларусбак”, участковая бальніца, аддзяленне сувязі, 3 крамы.

 

Каментаваць


*