Зянон Грышкевіч: “Падабаецца, калі атрымліваецца дапамагчы чалавеку…”

20.09.2011 19:35Views:

Зянон Грышкевіч: “Падабаецца, калі атрымліваецца дапамагчы чалавеку…”Ужо другі год старшынём Залескага сельскага савету працуе Зянон Зянонавіч Грышкевіч. Пра працу і справы мясцовыя – кароткая гутарка з ім для “Залескай Талакі”

Д. Л. Зянон Зянонавіч, што вам найболей падабаецца ў вашай працы? І што не падабаецца?

З. Г. Падабаецца працаваць з людзьмі, падабаецца, калі атрымліваецца камусьці дапамагчы: прывезці дровы ці бульбу пажылым самотным людзям,  напрыклад.  Што не падабаецца? Шмат працы, якую трэба зрабіць, але зрабіць немагчыма з-за адсутнасці фінансавых сродкаў. На жаль, цяпер такі час.

Д. Л. За апошнія паўгады, што ўдалося зрабіць найбольш важнага?

З. Г. Я лічу, што шмат добрага было зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторыі Залесся, дапамагалі мы і пенсіянерам…Супрацьпажарная бяспека.  Створаны і працуе пунк аховы грамадскага правапарадку.

Д. Л. Чым любіце займацца пасля працы?

З. Г. Тэхнікай люблю займацца, люблю папрацаваць у садзе-агародзе.

Д. Л. Куды б хацелі з’ездзіць у падарожжа?

З. Г. Не задумваўся пра гэта… Канечне, па ўсім свеце цікава пападарожнічаць, але ж магчымасці такой няма…

Было б добра, каб нашы жаданні супадалі з нашымі магчымасцямі часцей, падумалася мне пасля размовы з Зянонам Зяновічам. Зрэшты, варта скарыстоўваць аптымальным чынам тое, што маем!

Залескі сельскі савет. Факты

Тэрыторыя - 101 км2

Колькасць жыхароў - 2735 чалавек

Па стане на 1 верасня 2011 года памерла 43 чалавекі і нарадзілася 11.

Сумны баланс…

Дар’я Ліс

Каментаваць


*