Справы школьныя — Прывітанне, школа!

20.09.2011 19:43Views:

Справы школьныя Прывітанне, школа!Прыйшла восень і пасадзіла за парты вучняў Залескай школы-сада. У 1 клас да новай настаўніцы Вольгі Францаўны Бялянскай прыйшло 13 дзетак: для іх усё новае і цікавае, усё ўпершыню, але і яны ўжо могуць пахваліцца поспехамі ў вучобе. У прыватнасці, Жыжыч Віталь – пераможца алімпіяды “Малышок” па матэматыцы сярод выхаванцаў дзіцячага сада (III месца). Нашы дашкольнікі ўвогуле малайцы і радуюць сваімі поспехамі ўжо некалькі год! Рубан Паліна, Кенько Ангеліна і Віка Бугайчук добра сябе паказалі і занялі прызавыя месцы на раённых алімпіядах апошніх трох год. Выпускнікі 2010/2011 навучальнага года таксама парадавалі школу і сталі студэнтамі! Усе 10 чалавек… Хочацца верыць, што і ў сёлетніх адзінаццацікласнікаў усё атрымаецца добра!

Таццяна Якубоўская, настаўніца Залескай
школы-сада, старшыня прафкама

Каментаваць


*