Запрашае Залессе

02.08.2011 10:21Views:

Запрашае Залессе6 жніўня гэтага года ў вёсцы Залессе пройдзе чарговы фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў”.
Да ўдзелу ў свяце запрашаем майстроў народнай творчасці, калектывы мастацкай самадзейнасці і ўсіх, хто жадае цікава і змястоўна правесці гэты дзень. На свяце вы зможаце набыць вырабы мясцовых майстроў, адведаць стравы залескіх гаспадыняў, пачаставацца напоямі і адварамі народнай кухні, падсілкавацца салам, яйкамі, поліўкай. Будзе таксама шанец паглядзець выступленні мясцовых калектываў мастацкай самадзейнасці і сольных выканаўцаў, а таксама гасцей з Польшчы (этнаграфічны калектыў “Цаглінкі”), Масквы (фальклорны гурт “Кірмаш”), Віцебска (калектыў мастацкай самадзейнасці “Віцебскаблгаз”) і суседніх Жодзішак (гурт песні і танца “Вечарынка” Жодзішкаўскага ЦДК). Жыхары Залесся запросяць гасцей у свае імправізаваныя падворкі.

Пачатак свята ў 12.00. Сардэчна запрашаем!

Арганізацыйны камітэт

Каментаваць


*