Прэзентацыя Залескага сацыяльна-дзелавога цэнтра

02.08.2011 10:16Views:

Прэзентацыя Залескага сацыяльна-дзелавога цэнтра5 ліпеня ў будынку Залескай школы-сада адбыўся “круглы стол”. Тэма - прэзентацыя Залескага сацыяльна-дзелавога цэнтра. Мерапрыемства было арганізавана мінскім фондам “Жывое партнёрства” і пярвічнай арганізацыяй “Сяльчанка” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” пры падтрымцы Залескага сельсавета, Смаргонскага райвыканкама і Праграмы Малых Грантаў амбасады ЗША ў Беларусі.

Мэтай Залескага сацыяльна-дзелавога цэнтра з’яўляецца паляпшэнне жыцця мясцовых жыхароў,
дапамога ў арганізацыі працы і адпачынку, заахвочванне ініцыятываў вяскоўцаў, у тым ліку - ак-
тыўных пенсіянераў. У бліжэйшы час плануецца пабудова дзіцячай пляцоўкі ў Залессі. Гэта вельмі
важны праект, месца для адпачынку маладых матуляў з дзеткамі. Цэнтр створаны, памяшканне для
яго выдзелена ў будынку сельскага савета (былы кабінет участковага).

Што патрабуецца ад жыхароў Залесся? Падумаць,праявіць ініцыятыву і папрацаваць з карысцю для сябе і роднай вёскі!

Дар’я Ліс

Каментаваць


*