Купалле ў Залессі

02.08.2011 13:29Views:

Купалле ў ЗалессіУ летнюю ночку купальскую ў Залессі традыцыйна праводзіцца народнае свята Купалле. У гэтым годзе надвор'е вельмі паспрыяла арганізатарам, удзельнікам і, наогул, усім гасцям, якія прыехалі да нас у Залессе са Смаргоні, Маладзечна, Мінску і іншых куткоў Беларусі. Напярэдадні ўсю ноч ліў дождж, а 6 ліпеня з-за хмар падвячоракам паказалася сонейка, якое падарыла цудоўны настройусім прысутным.

Па старадаўняму народнаму паданню у купальскім гушчары расцвітае дзівосная кветка папараці. І
той, хто яе знойдзе, будзе самым шчаслівым у свеце. Арганізатары свята (работнікі Залескага ЦДК) стараліся не парушаць гэту паэтычную традыцыйную аснову свята. Мастацкі кіраўнік Аксана Ліс падрыхтавала цікавую праграму, выкарыстоўваючы сучасныя тэхнічныя сродкі, гукаўзмацняльную апаратуру, асвятленне. Па сцэнарыю галоўны герой свята Купаліш (студэнт БНТУ Маркевіч Дзмітрый) і Купалінка (медсястра Залескай амбулаторыі Чартовіч Наталля) разам з сябрамі і сяброўкамі змагаліся з цемнымі сіламі: ведзьмай, лясуном, трасавіцай, чортам, русалкамі. Як заўседы ў беларускім фальклоры, дабро і каханне перамаглі цемныя сілы. У гэтую цудоўную ноч гучалі прыгожыя купальскія спевы ў выкананні Залескага вакальнага гурта "Заляснянка". Дзяўчаты і хлопцы, прыбраныя ў нацыянальныя беларускія строі, радавалі ўсіх прысутных разнастайнымі танцамі. Усе жадаючыя таксама змаглі паўдзельнічаць у праграме: гулялі ў купальскія гульні, варажылі на сваю долю, вадзілі карагоды ля вогнішча.

Работнікі ЦДК вельмі удзячныя старшыні сельвыканкама Грышкевічу З.З., дырэктару ААТ "Смаргоньлен" Казакевічу Дз.Дз., Дырэктару ТАА "Эліс" Лісу А. П. задапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Мы спадзяемся, што старажытнае народнае свята летняга сонцастаяння ў Залессі з кожным годам
будзе заваёўваць ўсе большую папулярнасць у нашым раёне і за яго межамі!

Таццяна Нісцюрына

Каментаваць


*