Як распачаць сваю справу ў вёсцы?

26.07.2011 08:11Views:

У жыхароў Залесся цяпер ёсць магчымасць распачаць свой бізнэс: жаночая грамадская арганізацыя “Сяльчанка” выіграла грант, які дае рэальны шанец зрабіць гэта. Чым можна займацца ў вёсцы? Рабіць сыры, вырошчваць гародніну, кветкі або штосьці іншае.

Працягваецца конкурс бізнэс-ініцыятыў і яшчэ не поза прапанаваць штосьці незвычайнае, цікавае і атрымаць для гэтага фінансавую падтрымку. Для арганізацыі ўласнай справы, якую будзе весці адзін чалавек, можна будзе атрымаць 300 еўра, сямейны бізнэс можа разлічваць на 600, а кааператыў (некалькі чалавек) – на 1200 еўра.

 

Жыццё ў вёсцы можа быць цікавым і змястоўным. Галоўнае - жаданне працаваць і здольннасць скарыстаць тыя шансы, што мы маем цяпер.

Быць сапраўдным гаспадаром у сваёй вёсцы і змяніць сваё жыццё да лепшага можа кожны!

 

Каментаваць


*