Краіна кветак — Галандыя

26.07.2011 08:56Views:

У красавіку 2011 года групе беларускіх жанчын, дзякуючы сумеснаму беларуска-нідэрландскаму праекту, пашчасціла з’ездзіць у Галандыю. Сярод іх пабывала ў “краіне кветак” і Ала Шыцікава – чалавек добра вядомы ў Залессі, кіраўніца пярвічнай арганізацыі “Сяльчанка” ў Смаргонскім раёне.

 

 

 

Галандыя – цюльпаны і ветраныя млыны? Галандыя – гэта вельмі шмат цюльпанаў і ветраных млыноў, але не толькі... Для беларусак у Галандыі зладзілі змястоўную праграму “кветкавага” накірунку. Жанчыны наведалі самы буйны парк ландшафтнага дызаўну ў горадзе Аппелтэрн, прыватны скульптурна-ландшафтны парк Romee Kanis, цяплічную гаспадарку Knol, што займаецца вырошчваннем альстрамерый, Каралеўскі парк цюльпанаў Keukenhof і некалькі фермерскіх гаспадарак, што спецыялізуюцца на вырошчванні кветкавых цыбулін, лілій і ружаў у цяпліцах.

 

Большасць тэрыторыі Галандыі знаходзіцца ніжэй узроўню мора і яе жыхары пастаянна змагаюцца з затапленнем. Даволі паспяхова змагаюцца: тэрыторыя дзяржавы прыкладна ж такая, як Менская вобласць, а гадавы бюджэт у два разы большы, чымсьці гадавы бюджэт нашай суседкі Расіі.

 

Для пятнаццаці беларусак у Галандыі былі арганізаваны цікавыя семінары і майстар-класы па фларыстыцы, яны змаглі паўдзельнічаць у падрыхтоўцы да штогадовага параду кветак, на які прыязджаюць турысты з усяго свету, і папрысутнічаць на ім таксама. Падарожжа ў гэту маленькую, але цікавую і заможную еўрапейскую краіну застанецца прыемнай згадкай у сэрцы!

Каментаваць


*